І вось ужо гляджу на апошняга селяніна, які пераходзіць мост над ракой, і разважаю пра дзіўны падзел людзей на сялян і месцічаў. Як выглядаюць вёскі? Дзе яны ўвогуле знаходзяцца, і чаму я іх не бачу? Шчыра кажучы, я не надта верыў у іх існаванне. Мне здавалася, што сяляне толькі прыкідваюцца, што ідуць у свае вёскі, а насамрэч нікуды не ідуць, а проста хаваюцца ў кусты, якія растуць на горных схілах у ваколіцах горада, ды чакаюць цэлы тыдзень, калі пачнецца новы кірмаш, каб зноў запаланіць нашы вуліцы зелянінай, бомканнем балабонаў і імжой.