Правільна, на першы погляд можа падацца, што тыя, хто на вуліцы, людзі, якіх мы назіраем толькі праз вакно, маюць неабмежаваныя варыянты выбару: хачу да сябра паеду, хачу — дамоў, хачу — да цешчы на бліны… Калі ж капнуць крыху глыбей — выбару ў іх, як такога, няма, маршрут іх загадзя прадвызначаны і звярнуць з яго, змяніць яго зусім не так проста, як ім здаецца.