
Ваша оценкаЦитаты
My_22 декабря 2016 г.Нават самы бязглузды на першы погляд рытуал некалі быў важным і асэнсаваным дзеяннем.
474
Osman_Pasha28 сентября 2017 г.Агульная бяда нашага народа, - са скрухай адгукнуўся Федарук, - не рабіць справу, а вышукваць складанасці, якія будуць потым. Не рабіць крок, а разважаць: ці будзе цвёрда пад нагамі.
266
Osman_Pasha28 сентября 2017 г.Адказнасць ляжыць не на тым, хто робіць, але не разумее, што робіць, але на тым, хто разумее, ведае, усведамляе, але не робіць!
264
Osman_Pasha28 сентября 2017 г.Скажыце, малады чалавек. выбачайце, таварыш следчы пракуратуры, чаму нашы малодшыя школьнікі ведаюць пра Зеўса, але Пярун для іх - усяго толькі моцны ўдар грому? Чаму знаюць, хто такая Афрадыта, а Ляля - лялька, дый годзе? Чаму Апалон, а не Вялес? Вы лічыце правільным - вучыць дзяцей захапляцца чужой культурай, вывучаць яе і ў той жа час літаральна замоўчваць сваю?
264
Osman_Pasha27 сентября 2017 г.Мы так мала бачым на вуліцах хворых людзей, што думаем, быццам усе нараджаюцца здаровымі, фізічна беззаганнымі.
260
Xartym7 декабря 2016 г.У нас большая частка людзей бачыць толькі чорнае і белае. Як ва ўладзе хто, значыць, падхалім, супраць народу. Калі ты не за, значыць, супраць. Вось так і жывуць, лёгка ўсіх дзелячы. Калі недзе міліцыянеры мітынгі разганяюць, дубінкамі лупцуюць, значыць, і ты тут – гэткі ж. І няважна, што я той дзень патраціў, каб украдзеных у Сцёпчыхі курэй знайсці, я ўсё адно тае масці, таго колеру, дубінку магу ў рукі ўзяць...
261
Osman_Pasha28 сентября 2017 г.няма ні вядзьмарства, ні містыкі, а ёсць з’явы ў жывой прыродзе, у сістэме чалавечых адносін, якія маюць месца, але пакуль (звяртаю ўвагу - пакуль) не могуць быць намі патлумачанымі.
154
Osman_Pasha28 сентября 2017 г.Містыка - катэгорыя пакуль неразгаданых сувязей прычын і наступстваў.
151
