
Ваша оценкаЦитаты
mbazulko5 марта 2019 г.Дзяцінства было толькі рэпетыцыяй да шоу, сцэнар якога даўно зацверджаны, і мне ў гэтым сцэнары адведзена роля, прычым раз і назаўжды.
6253
xbohx5 января 2019 г.Трэскаецца нават цагляны мур, чалавек значна больш трывалы. Некаторыя людзі змайстраваныя, як добрае аўто: калі адна частка вашага «я» варагуе з другой, а жыць з нейкіх прычын неабходна, спрацоўваюць падушкі бяспекі. Усе вашы пачуцці нібы падушкай задушаныя. Калі доўга быць стрыманай, становішся неадчувальнай. Як мур.
5222
xbohx5 января 2019 г.Чалавек нараджаецца відушчым, потым яго асляпляюць наўмысна, з асаблівай упартасцю, калі чалавек жанчына. Паўжыцця траціш на тое, каб гэта зразумець; але, зразумеўшы, аказваешся ў такой адзіноце і пустэчы, што стараешся як мага хутчэй начапіць якія-небудзь акуляры хобі, рэлігіі альбо жарсці. Забыцца на жыццё.
4102
xbohx5 января 2019 г.Маніпуляваць хлопчыкамі — першае, чаму вучаць дзяўчынак яшчэ ў яслях, а потым мы апгрэйдзімся і пачынаем хлусіць усім навокал, і ў першую чаргу самім сабе. Бо іншага нам не застаецца.
4111
mbazulko5 марта 2019 г.У сорак з гакам дакладна ведаеш: светаў зусім не два і нават не дваццаць два.
3162
mbazulko5 марта 2019 г.У нашым цудоўным свеце ахвотна плацяць за згоду быць нікім, але ніколі не заплацяць за індывідуальнасць.
3111