
Ваша оценкаРецензии
Torvald519 сентября 2017 г.Читать далееКніга «Радзіва Прудок» стала беларускім бэстсэлерам за некалькі дзён. І гэта не дэдэктыў, не прыгодніцкі і не жаночы раман. Гэта дзённік трыццацігадовага мужчыны, які кінуў родны Менск і пераехаў жыць у дзедаву хату на Палессі.
У першы дзень продажаў было прададзена сотні экзэмляраў «Радзіва Прудка», што відавочна з'яўляецца рэкордам кніжнай дыстрыбуцыі за ўсе гады існавання беларускага кнігадрукавання з часоў Францшка Скарыны. Прычым, каб набыць кнігу, трэба было больш за гадзіну прастаяць у вялікай чарзе.
То бок Андрусь Горват на сваім прыкладзе паказаў, што беларуская літаратура можа быць сенсацыйнай і моднай і што з чытаннем па-беларуску ў Беларусі няма праблемы, бо значная частка чытачоў Горвата раней цмяна ўяўляла пра існаванне сучаснай беларускай літаратуры.
Як жа гэта ў яго атрымалася?
Насамрэч «Радзіва Прудок» ўяўляе сабой перанесеныя на паперу пасты Горвата ў Фэйсбуку. Такім чынам спачатку малады пісьменнік стаў папулярным у сацыяльных сетках. Сотні людзей сачылі онлайн за тым, як Андрусь раманатаваў дзедаву хату, як, у пошуку ежы, заняўся прысядзібнай гаспадаркай, як кантактаваў з мясцовым насельніцтвам, як купіў казу, як шукаў працу на вёсцы, каб не быць дармаедам, то бок - як выжываў у складаных палескіх умовах. І гэта было штосьці на ўзор рэаліці-шоў.
Ну і трэба адначыць, што ягоныя міні-расповеды ў Фэйсбуку вызначаліся адметным іранічным стылем, гумарам, дасціпнасцю, таленавітай фіксацыяй вясковага палескага каларыту. Нездарма многія людзі, якія прачыталі кнігу, затым адзначалі, што яны нібыта пабывалі ў роднай вёсцы. А калі мы нагадаем, што беларусы ў большасці сваёй былыя вяскоўцы, або дзеці і ўнукі былых вяскоўцаў, дык і зусім не дзіўным выглядае той ажыятаж, які паўстаў вакол гэтай кнігі.
Калі б я быў рэдактарам «Радзіва Прудка», дык штосьці напэўна прыбраў, штосьці змяніў, штосьці падкарэктаваў, бо часам аўтару бракуе мастацкага густу, але з іншага боку магчыма гэтыя мясціны і ёсць тымі разынкамі, якія робяць кнігу непрычасана хуліганскай і балюча шчырай.
Іншае пытаньне: а што далей? Ну не будзе ж Горват пісаць «Радзіва Прудок 2». Сёлета з'яўлялася інфармацыя, што малады пісьменнік вырашыў напісаць раман, ён нават друкаваў урыўкі ў сваім Фэйсбуку.
Застаецца толькі пачакаць выхаду новай кнігі. Таму, посьпеху табе, прудкоўскі дармаед Андрусь Горват.
71K
SashaLesnik21 мая 2024 г.Андрусь, дзе ты?
Читать далееНарэшце ў мяне дайшла чарга да беларускага топу 5-гадовай даўніны. Ужо пасля набыцця кнігі чуў шмат добрага ад розных знаёмых, таму чытаць гэтую кнігу пачаў з добрымі пачуццямі і чаканнямі.
Усё, што напісана ў кнізе, было спачатку напісана на Фэйсбуку на старонцы аўтара. Потым нехта вырашыў, што з напісанага на ФБ можна зрабіць цікавую кнігу (дарэчы, часта такое здараецца, таму не лянуйцеся пісаць што-небудзь у сацсетках, можа і ў вас кніга раптам атрымаецца). Але каб нататкі выдалі ў кнізе, трэба ўсё ж такі мець талент. І ў Горвата ён ёсць.
Горват апавядае пра цікавы перыяд свайго жыцця. Жыў чалавек сабе ў цэнтры Еўропы (то бок у Мінску), хадзіў у кавярні, купляў модны абутак, паліў крутыя цыгарэты... Жыў як нармальны чалавек. А потым вырашыў пайсці працаваць дворнікам у тэатр. Не п'яніца, не хворы на галаву. Проста захацелася. Але праз пару месяцаў ён наогул з'ехаў у вёску пад назвай , каб пачаць жыць па-новаму. Я б так не змог, канешне. Мабыць, што я не жыў больш за месяц у вёсцы (летам у бабулі, каб бацькі адпачылі). Я не ведаю, чым адрозніваецца дрэннае зелле ад морквы ці агуркоў, таму магу выпалоць усё. А вось Горват усё ж нарадзіўся ў вёсцы, а потым з'ехаў у горад. Але ж ці было яму лёгка? Напэўна не. І пра ўсе цяжкасці і радасці ён і апавядае ў кнізе. Як наладжваў кантакт з жыхарамі вёскі, як рамантаваў столь, як сеяў моркву і садзіў бульбу, як купляў казу, як вечарамі рабіў туалет, каб не хадзіць пад елкі ўвесь час.
І кніга вельмі крутая атрымалася. У некаторых момантах я смяяўся ўголас (асабліва ў моманце, дзе дзеду кажуць, што ў Мінску модна хадзіць з адным наском), у некаторых хваляваўся. У аўтара ёсць вельмі важная рыса, што ён умее заўважаць цікавыя дробязі. Хто што сказаў, што падумаў. І ўсё гэта ён робіць з адмысловым гумарам, таму ўсё чытаецца лёгка і прыемна. Жыў ты ў вёсцы, не жыў - усё роўна цікава. Там іншыя людзі, якія жывуць у сваім сусвеце, дзе больш важна, ці пойдзе дождж, а не колькі там даляр каштуе і дзе будзе фінал Лігі Чэмпіёнаў.
Я быццам разам з Горватам сядзеў у той вясковай хаце. Толькі ён працаваў, а я падгледжваў праз дзірачку.
Напэўна, гэта будзе мая кніга года. Мне "Радзіва Прудок" вельмі спадабалася, буду раіць усім. Адно крыўдна, што аповед нічым не сканчваецца. Проста канец і ўсё. А мне ж цікава, што было далей. Што там з казой, што з бабкамі, што з даяркай, якой медаль далі... Ну як так, дзе працяг... На самым цікавым...
Дарэчы, смешны нюанс - папарядняя прачытаная кніга была напісана робертам Говардам (што пра Конана пісаў), а тут Андрусь Горват. Цікавая гульня прозвішчаў.6404
LikaMolo1 марта 2021 г.Вёска - гэта па-нашаму
Читать далееАндрусь Горват "Радзіва"Прудок"
Гэту кнігу я прачытала ў жніўні, зараз перачытала, і вось зноў гатова пачаць з першай старонкі...
Жыў-быў беларус, просты хлопец, адвучыўся на журналіста, кім толькі не працаваў, нават дворнікам у Купалаўскім тэатры.. Як па мне, ён шукаў сябе... І знайшоў: у рашэнні з'ехаць у вёску Прудок і аднаўляць старую дзедаву хату, у рашэнні размаўляць па-беларускі, у рашэнні цікавіцца свамі каранямі...І наогул Андрусь Горват узяў і зрабіў з маёй мары сапраўднае сучаснае шчаслівае жыццё, нічога - дайду і да сябе.
Я даўно так не рагатала над кнігай, над не ўсім разумелай грубаватай вясковай гаворкай, над жартамі, якія зусім не жарты, а жыццё простых людзей, простае и складанае адначасова. Але не ўсе тут жартачкі, есць і разважанні, есць і сумныя дні, ўсе, як у жыцці, і ўсё такое роднае беларускае - і гэта не проста словы з дзяржаўных заклікаў...
У мяне закладкі амаль на кожнай старонке, але не буду грашыць цытатамі, бо трыба чытаць самім, асабліва калі ты любіш і разумееш вёску, калі ты помніш, адкуль ты, а не зусім ўрбанізаваны ад пятак да макушкі жыхар Беларусі.
- Каго любіш?
- Люблю Беларусь!
- То трымайся!6941
applestolle15 июля 2017 г.Кніга - бліскучы прыклад сучаснай беларускай літаратуры, якая знаходзіцца "у тэме" таго, што адбываецца ў літаратуры сусветнай. Фармат фэйбучнага дзённіка актуальны, лёгкі і прыемны для чытання. І без сумневу, Горват - лепшы творчы "даўншыфтар" сучаснага пакалення, які з гумарам распавядае пра жыццё сучаснай палесскай вёскі, захоўваючы яшчэ і тую самую гаворку. Абавязкова для чытання.
6860
khobtaksenyia18 мая 2024 г.Выміраючая літаратура
Читать далееГэтую кнігу мне падарыў таемны Санта яшчэ на Новы год. І вось, збіраючыся, на сход на Байдарках у раён Палессе, амаль праз паўгода, я ўзяла яе з сабой у дарогу. І вось супадзенне! Аўтар пражывае на Пальсе, на радзіме свайго дзеда, пра гэта і піша. Ды і не толькі аб гэтым. Складана нават сказаць, пра што менавіта гэтая кніга. Аб усім і адначасова ні аб чым. Проста думкі, апавяданні, штодзённыя жыццёвыя сітуацыі. Па маіх адчуваннях такая вось беларуская літаратура - гэта як які вымірчы выгляд. Ужо амаль немагчыма сустрэць. Сумняваюся, што сучасная моладзь у большасці сваёй можа ацаніць і зразумець падобны твор і гэты незвычайны склад, уласцівы толькі беларусам. Тым, хто правёў жыццё ці лета ў вёсках. Меў зносіны з тым, ужо амаль зніклым пакаленнем. Хаця, магчыма, я памыляюся . Кніга з гумарам, з іроніяй і невялікі ноткай суму. У момант чытання я як быццам акунулася ў дзяцінства. ў часы дзяцінства, вярнулася на тую радзіму, якой больш не засталося.
5225
JanTs26 июня 2020 г.Добра
Вельмi лёгка чытаецца,напiсана щ любоу*ю,незвычайна для мяне.
Раю прачытаць усiм. 5 з плюсам!51K
marlia-reads1 апреля 2025 г.Читать далееЭта книга – собрание постов автора в фэйсбуке (настоящих, как я понимаю, это не стилизация под блог), и поэтому сильно отдаёт позёрством. Оно и понятно – блог есть блог, в нём создаёшь свой образ. Я старалась особенно из-за этого не раздражаться.
Автор переехал из Минска в заброшенный отцовский дом в родной деревне и пытается восстановить дом и хозяйство. Мне это не особенно близко, но в целом было интересно. Порой начинала скучать, но забавных историй у автора хватает. (Бывает и жесть: например, про алкоголиков, попадающих в сельскохозяйственное рабство. Или грустные истории: автор хотел устроиться учителем в сельскую школу, но туда по распределению раз в два года присылают свежих выпускников. Выпускники не хотят там работать, а автор хочет, но система налажена.)
4122
lapa_lipa20 февраля 2025 г.Тое самае, утульнае.
Читать далееКлючавымі фактарамі посьпеху гэтай кнігі я бачу:
1. Простую й жывую мову з захаваньнем палесскай гаворкі й гумарным стаўленьнем да трасянкі.
2. Фармат напісаньня невялічкімі дзёньнікавымі нататкамі. Мне вельмі блізкае такое напісаньне тэксту, бо й сама вяду дзёньнікі ўжо больш за 5 гадоў. Разнастайнасьць думак, магчымасьць дазіравана іх чытаць з перыядычным адцягваньнем сваёй ўвагі на рэфлексыю – асаблівая асалода.
3. Тэма даўншыфтынгу, філясофія жыцьця дзеля сябе й адмова ад чужых мэтаў. Тэма вартая таго, каб паразважаць над ёй у вольны час.
4148
AlenichkaK11 июня 2021 г.Радзіва "Прудок"
Читать далее245 с.
@medisont.minsk
Экранизаций нет, но в Купаловском театре был поставлен спектакль."Чым болей для душы, тым меней для кішэні.
Чем больше для души, тем меньше на карман (про зарплату).""Мае харвацкія гены пужліва глядзяць, як мае беларускія гены цярпліва полюць.
Мои хорватские гены испуганно наблюдают, как мои белорусские гены терпеливо полют.""Прыгатавау́ суп, смачнейшы за мамін. І мяне гэта пужае.
Приготовил суп, вкуснее, чем у мамы. И меня это пугает."Если фраза "умею, знаю, практикую" в отношении белорусского языка про вас, то смело читайте. Я искренне улыбалась, смеялась, а порой и хохотала, а время от времени горько улыбалась над тонкостью иронии автора.
Радио "Прудок" - это просто глас белорусского национального юмора. Горького и искрометного, такого народного и попадающего в цель.
Главный герой (сам автор) в своем дневнике описывает повседневную жизнь. И такими родными становятся и он сам, и коты Рома и Ляля, и муха Наташа, и коза Тетя, и все родственники: брат, бабки, детки, дядьки.
Бытовые зарисовки, приправленные афоризмами, житейским опытом, неожиданными выводами.
Книга-жизнь, написанная через посты в Фейсбуке. Ведь все это с автором было: факультет журналистики, работа дворником в Купаловском театре, отъезд в деревню.
Горькая проза жизни, показанная через хи-хи и ха-ха.
Ребята-туристы этот автор будет вам интересен ещё и тем, что он один из той тройки, которая прикупили в конце 2020 года усадебный дом Горваттов в Наровле для дальнейшей консервации и восстановительных работ.
41,2K
zvyc14 июня 2023 г.розныя пачуцці
Читать далееЯшчэ ніводная кніга не пакідала пасля сябе такія падвойныя пачуцці. З аднаго боку, яна добра грае на нашай беларускай самаідэнтыфікацыі, на настальгіі па вёсцы і каранях. Тэмы, якія падымаюцца, вельмі розныя: адзіноцтва, род, Чарнобыль, побыт і гд гд.
Але калі прыбраць эмоцыі, што застанецца? Рваныя запісы даўншыфцера, які прыехаў на дзядова селішча "шукаць сябе". Моманты, калі гг марыць, што да яго будуць ездзіць унукі, качацца на арэлях на ліпе, мяне дзіка раздражнялі. Алё, у цябе недзе там ёсць дачка, якую ты кінуў і час адчасу возіш да сябе ў госці! З якой радасці ўнукі будуць да цябе ездзіць...2401