
Ваша оценкаЦитаты
Xartym28 сентября 2015 г.…праблема Вормара і ягоных памагатых у тым, што яны не ведаюць сваёй краіны. Але каб спазнаць, спачатку трэба палюбіць.
2243
Xartym28 сентября 2015 г.– Чаму ў Эферыі так, як ёсць? Людзі пакутуюць, кіруе імі найгоршы з эферыйцаў, вады не стае… І, самае галоўнае, канца гэтаму не відаць. Для добрых становіцца толькі горш, а кепскія – перамагаюць і радуюцца жыццю.
Геранім горка ўздыхнуў:
– Вінаватых знайсці няцяжка. Я іх ведаю.
– Хто яны?
– Яны – гэта мы самі. Эферыйцы.
1196