
Ваша оценкаРецензии
EvrazhkaRada7 июня 2023 г.Читать далееКалi я брала гэтую кнiгу ў гульне, я i не ўяўляла сабе, што, па-першае, гэта раман у трох чатках, а па-другое, у iм амаль 1000 старонак. Мне выдалi ў мясцовай бібліятэцы 2 вялікія кнігі, надрукаваныя дробнымі літарамі. Але гэта мяне не спужала, а толькi здiвiла. У свой час я з асалодай прачытала "Людзi на балоце" гэтага аўтара, таму я чакала падобнага i ад гэтага твора. Але ж тут не пра каханне, тут пра пакуты, боль i пакалечаныя лёсы. Вайна - гэта зауседы страшна. Гэта пра кроў, пра жах, пра жывых i забiтых, пра смеласць і подласць, пра славу і бясслаўе.
У творы вельмі шмат персанажаў: у асноўным яны станоўчыя, але ёсць і здраднікі, такія, як Грэчка.
Я падманваю, кажучы, што тут зусiм няма кахання. Ёсць, але вельмі мала, раман не пра яго. Але так радасна чытаць пра шчырыя пачуцці Васiля Крайко i Валi Залескай, Нiчыпара Тураўца i ўрача Марыi Андрэеўны.
Вельмі шкада герояў, да якіх паспела прывязацца, а потым іх не стала. Ніна Лагуновіч, партызанка, якой я захаплялася, загінула, спрабуючы бегчы з турмы, калі ведала, што іх вядуць на растрэл. Яе муж Аляксей застаўся без жонкі, а маленькая Людачка без мамы.
Твор цікавы, пазнавальны, але ні ў якім разе не падобны на праслаўленых "Людзей на балоце". І гэта не да таго, што гэты раман горш. Не. Яны проста вельмі розныя. Каго цікавiць ваенная тэматыка, будзе вельмі карысна прачытаць "Мінскі напрамак".
13407
AntoninaAstapovich22 января 2025 г.Читать далееРоман рассказывает об подготовке к операции "Багратион", в которой участвовали партизаны и военные. Мы познакомимся с предводителем группы партизан Туровцем, с его молодым командиром Василём Крайко и его возлюбленной медсестрой Валей. Узнаем лейтенанта Алексей Лагуновича и его искреннее желание, надежда что его близкие останутся живы.
В этой истории есть радости и горести, есть битвы и относительное спокойное время. Здесь показана даже сторона фашистов и их действия, чего я не очень ожидала увидеть.
3180