Книжный вызовВаш трекер чтения книг
Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
Птицы и гнезда
Ва ўспамiнах людзей, якiя цудам ацалелi ў жорнах "класавай барацьбы", мне двойчы сустрэлася такое акрэсленне "судоў" i "асобых нарад", - судзiлi не за што, а дзеля чаго. Чалавека трэба было знiшчыць, камусьцi гэта было патрэбна, i яно рабiлася. З усёй каравасцю крыважэрнага хамства, з тоўстымi белымi нiткамi юрыдычнага дылетанцтва, з магiльнай неразгаданасцю падтэксту. Многа ўсялякiх варыянтаў у тым падтэксце, а вядома агульнае адно - такi быў час i лад.