– Разумееш, мы некалі з братам, яшчэ калі я ў школу хадзіў, абчысьцілі адзін палац культуры, невялікі такі. Вынеслі апаратуру.
– Навошта?
– Ня ведаю, проста – перла нас, вырашылі што-небудзь абчысьціць. Выцягнулі некалькі ўзмацняльнікаў, прымочкі там розныя, нават частку барабаннай устаноўкі, прыкінь.
– Ну, і што вы з гэтым зрабілі?
– Прадалі. У іншы палац культуры. Там нават не запыталіся, адкуль гэта ў нас, лохі. Мы ў прынцыпе танна прадалі, так што пытацца было бяз понту. Прадалі. А потым пайшлі ў краму і накупілі дыскаў.
– Дыскаў?
– Так. Плойму вінілу, яшчэ чувак, ну, які ўсё гэта прадаваў, меў пад прылаўкам фірмовы «Дэпэш мод», прыкінь, у іх тады толькі выйшаў падвойны лайфовы альбом. «101» называецца. Ну, мы і выкінулі на яго процьму бабак.
– Сур’ёзна?
– Ну. А найпрыкольнейшае ведаеш што?
– Што?
– Гэта было наагул адзінае, што мы з братам купілі РАЗАМ.