...Кажная з нашых думак – гэта рэальнасьць, – гэта сiла. Кажная думка – гэта цэгла ў твораным лёсе – злым цi добрым.
Хто ў дадзены мамэнт павiнен жыць у паганай хаце, блага харчавацца, сябраваць зь людзьмi грубымi i някультурнымi, хай бязупынна пратэстуе ў сваiх думках супраць усяе гэтае нядолi! Хай духова жыве ў iншым, прыгажэйшым доме... сярод iншых людзей, – гэты стан ягонае душы сам давядзе яго да чагосьцi лепшага, без намаганьня, бяз прымусаў...
Будзь толькi багаты духам, фантазiяй i сьведамасьцю, a ўсё гэта прыйдзе... Галоўны настрой цi заняпаду духу, цi трыумфу, у запраўднасьцi стварае ўсе фiзычныя абставiны жыцьця...
"He абмяжоўвай нiколi будучых магчымасьцяў..."