...ёсць уласна літаратура, 1-га гатунку, якая заўсёды ствараецца ў апазіцыі да пануючага ладу, пануючых густаў, і літаратура 2-га гатунку - пазітыўная, літаратура абслугі. Мэтай "уласна літаратуры" заўсёды было змаганне: з рабаўладальніцтвам, феадалізмам, імперыяй, хрысціянствам, паганствам, аскетызмам, распустай, атэізмам, рэлігіяй, рэвалюцыяй, контррэвалюцыяй, камунізмам, капіталізмам і да т. п. - з тым, што ўзаконена і пануе; акрамя таго і са сваёй названай сястрою - "літаратурай абслугі", мэта якой была (і ёсць) - падтрымліваць пануючы лад і пануючыя густы.