
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 580%
- 420%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
ArinaVishnevskaya16 ноября 2022 г.Читать далееЯ нават не ведаю, якiм чынам трэба гэты аповед ацанiць...Гэта усё роуна, як даваць ацэнку чалавечаму жыццю, таму што гэта на самой справе не нейкi твор, якi можна разабраць на сюжэт, стыль i г.д. Гэта аб'ёмнае жыццё, ад нараджэння да смерцi, такое, якое было i ёсць,канечне без завязкi, кульмiнацыi i развязкi. Проста жыццё сялянскага хлапчука, якi спаткау Першую Сусветную вайну, апiсанае прыгожа, бызлiтасна, жудасна i цяжка. Стыль уражвае, таму што нiчога падобнага я яшчэ не бачыла. Аутары, якiя здольны две-тры старонкi апiсваць пейзаж, гэта яшчэ зразумела, але апiсанне адной кветкi на лiст...Я нават не ведаю, як трэба на гэта рэагiраваць.
Гэты аповед я лiчу выдатным рэалiстычным i гiстарычным творам, чытаць яго часам цяжка, але калi жаданне прачытаць узнiкла, праблемай гэта не стане)
P.S. Для людзей з Расii i iншых стран чытанне арыгiнала не мае сэнсу, проста таму, што адпаведнага узроуня валодання мовай няма. Так што калi вы не вывучалi беларускую мову у школе, не рэкамендую...12320
Irina_Tripuzova17 февраля 2017 г.Бірка за роднае слова
Жыццё, жыццё! Мы ўсе прыходзім на свет, хто песняром, хто разьбяром, а то і тым і сім патроху. Мы ўсе ў гады прачнавання нашага розуму — рэфарматары нягоднага старога, будаўнікі лепшай сацыяльнасці, славутыя настаўнікі ці добрыя разбойнікі, але часта-часта жыццё нічагусенькі не пакідае нам і робіць жаласнымі старцамі да пары.Читать далееНейкі зусім ужо заняпаўшы быт беларусаў паказаны ў гэтай аповесці: і абрусы даўно нямытыя, і сяннік невядома якой свежасці... Хоць вядома, што наш народ заўсёды быў вельмі чыстаплотны.
Надзвычай бязрадаснае жыццё ў галоўнага героя — Хомкі. Ну, проста ні хвіліначкі радасці. Са школы выгналі, бо ўжываў шмат "мужыцкіх" слоў, а за іх настаўнік застаўляў насіць ганебную бірку (настаўніцкае ноу-хау. Батрачыў, але грошай не бачыў: бацька ўсё забіраў. Нават на першы ў жыцці кірмаш Хомка адпраўляецца ў пазычаных ботах і становіцца аб"ектам злосных жартаў.
Нарэшце пачынаецца Першая сусветная вайна, і прызыўніка Хомку праводзяць з вёскі з усёю пашанаю. Але і гэта — не пацвярджэнне чалавечай годнасці. На вайне салдаты — толькі "пушачнае мяса".
Хомка загінуў ціха і бясслаўна.10355
Другие издания
