
Ваша оценкаЦитаты
HenryChinaski24 декабря 2018 г.I з таго часу я ніколі не ўсміхаюся, калі ўбачу каханне шаснаццацігадовых. Можа, нехта і не перажыў такога, але я перажыў, я ведаю, якое яно...
Верце мне, яно бывае стократ больш моцнае, і заўсёды куды больш безнадзейнае, і горкае, чым у нас. Верце мне, дарослыя людзі.41,1K
HenryChinaski24 декабря 2018 г.Не ведаю, ці так гэта зараз, але тады ва ўсіх падлеткаў існаваў на такі выпадак цалкам дурацкі моўны зварот. Замест таго каб сказаць дзяўчыне «я кахаю цябе», «я цябе люблю», «я жыць без цябе не магу», «я цябе абажаю, абожнюю, любая ты мая, дарагая», мы бубнелі тупую, бязладную, пачварную фразу: «давай з табой дружыць». Урэшце гэта вяло да таго ж самага, але маё цяперашняе эстэтычнае пачуццё літаральна стае дубам пры адным успаміне аб гэтым сказе, які абражаў здаровы сэнс і самае пачуццё.
41,1K
HenryChinaski24 декабря 2018 г.- Чаму няма? - загадкава ўсміхнуўся Ролік. - Як пашукаць, то заўсёды яго знойдзеш, выхад.
2451
AleksandrLukyanovich18 октября 2025 г.Вам, магчыма, для жыцця больш мужнасці спатрэбіцца, чым нам для смерці
153
zlobny_sow17 марта 2020 г.Двор увесь зарос вялізнымі, у паўтара чалавечых роста лопухамі, якія даўно пайшлі ў ствол. На вяршынях ствалоў вожыкамі прымасціліся дзяды, якія так зручна ляпіць знаёмым у спіны, здаравенныя дзяды, зялёныя, з малінавымі шапачкамі.
Мы лупілі гэтыя ствалы з самага нізу, здзіралі з іх скуру і агалялі белую пругкую мякаць. [...]
Праз хвіліну мы мачалі лопухавыя сцябліны ў буйную соль і апляталі так, што за вушамі пішчала.1380
Lux13 декабря 2022 г.Прыгажэй за [восень] няма на зямлі. Вулкі ў залатых каштанах ныраюць то ўгору, то ўніз. Наводдаль цьмяна, як праз ваду, плавяцца ў няяркім сонцы залатыя купалы цэркваў. Лістота звініць, калі яе зграбаюць у купы, у якіх так добра куляцца дзецям і закаханым юнакам. Замілаванне такое, што глянь на ўсё гэта - і памры, бо сэрца разрываецца ад прыгажосці ўвядання.
0121
Lux13 декабря 2022 г.Я адчуваў сябе шчаслівым. I толькі зрэдку - хаця я і не асабліва пакутаваў гэтым - рабілася сумна, што няма ў мяне таварыства.
0107
Lux13 декабря 2022 г.Пах, фарба, прадмет, пейзаж, успамін накладаюць часам на наша жыццё такі цень, такую пячаць, наносяць нашай душы такі ўдар, што, напэўна, успамінаюцца пасля нават у хвіліну смерці.
098
