
Ваша оценкаЦитаты
xbohx19 апреля 2022 г.Але што ж, такі распракляты час, зручны для смерці і зусім нягожы для людскога жыцця.
6 понравилось
8,8K
xbohx19 апреля 2022 г.Калі якая бяда, дык горнешся да людзей, бо хто ж яшчэ паможа табе, як не людзі? Людзі загубяць, але ж і памогуць людзі. Нават і ў такі страшны, кляты час, як вайна.
5 понравилось
8,5K
xbohx19 апреля 2022 г.Читать далееВайна, канешне, нікому не ў радасць, лічы - усім гора, але калі тое гора праз немца, чужынца якога, дык што ж тут і дзівіцца, гэта як мор - чума ці халера, тут на каго наракаць? Але калі гэтая чума праз сваіх, вясковых, тутэйшых людзей, вядомых усім да трэцяга калена, якія раптам перасталі быць тымі, кім былі ўсё жыццё, а зрабіліся нелюдзямі, звяр'ём, падуладным толькі гэтым набрыдам-немцам, тады як разумець тое? Ці яны раптам ператварыліся ў звяр'ё і вытвараюць такое па чужым прымусе, прытаптаўшы ў сабе ўсё чалавечае, ці, можа, яны і не былі людзьмі, адно прытвараліся імі ўсе гады да вайны, якая разбудзіла ў іх звяруг.
5 понравилось
8,6K
xbohx19 апреля 2022 г.Ведама, калі чалавек чаго хоча, дык заўжды знойдзе на тое апраўданне, пераканае спярша сябе, а пасля і астатніх. Ці наадварот.
5 понравилось
7,5K
xbohx19 апреля 2022 г.Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць драпежны ягоны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыцца ў Бібліі.
4 понравилось
7,6K
xbohx19 апреля 2022 г.Але вялікая сіла - нязнанне, яно, пэўна ж, не меней значыць для чалавека, чым яго самыя выдатныя веды, яго вытанчаная здольнасць прадбачыць будучае, зазіраць наперад. Нязнанне таксама ахоўвае, аберагае, дае чалавеку магчымасць жыць.
3 понравилось
6,5K
xbohx19 апреля 2022 г.А што такое чужая зямля, той да скону дзён не забудзе, хто хоць раз паспытаў хлеба з ласкі чужых рук.
3 понравилось
6,1K
xbohx19 апреля 2022 г.Читать далееЁн казаў так, падбадзёрваючы сябе і супакойваючы жонку, хоць сам не менш за яе сумняваўся: а ці так гэта? Ведаў і адчуваў толькі тое, што трэба неяк пераседзець ліхую часіну, а там, можа, што зменіцца. Не век жа быць гэтай вайне. Каб засцерагчыся ад бяды, трэба паводзіць сябе як мага абачлівей і цішэй. Гэта як з куслівым сабакам: барані Божа яго зачапіць, трэба прайсці міма, быццам яго і не бачыш, але і не паказаць страху - рабіць выгляд, што ён цябе не датычыць. Так і з фашыстамі. Няўжо, калі ён іх не зачэпіць, яны без жаднай прычыны будуць да яго прыдзірацца? Што ён, нейкі начальнік ці парцейны, ці хоць бы жыд з мястэчка? Слава Богу, тутэйшы, беларус і хрышчоны ў хрысціянскую веру, селянін, калгаснік - такі самы, як і ўсе навакол. А што сын у Чырвонай Арміі, ды ці ж гэта па сваёй ахвоце? То ж служба. Так было пры цары, а можа, і раней. Служылі многія з вёскі, праўда, яму не прыйшлося - падвяло здароўе. Усё ягонае жыццё прамінула тут, на вачах у людзей.
3 понравилось
5,7K
alenenok7218 мая 2014 г.Многое в жизни, особенно беды и горе, убедило ее в том, что с людьми надобно жить по-доброму, если хочешь, чтобы и к тебе относились по-людски. Наверное, человек так устроен, что отвечает добром на добро и вряд ли может ответить добром на зло. Зло не может породить ничего, кроме зла, на другое оно неспособно.
3 понравилось
25,1K
alenenok7218 мая 2014 г.Читать далееИногда она слышала о немцах: культурная нация. Может, в чем-либо и культурная, но разве культурный человек может позволить себе так открыто разбойничать, как это делают немцы? Она не читала их книжек, не разбиралась в их высокой политике. Она привыкла судить о большом по малому, о мире – по своей деревне. И она не ошибалась. Она знала, что хорошие люди не поступают подло ни по своей воле, ни по принуждению. Подлость – оружие подлецов. Уже одно то, что немцы пришли на ее землю с оружием, значило, что правда не на их стороне. У кого правда, тому не надобно оружия. Опять же достаточно посмотреть, кто с ними заодно, чтобы понять, кто они сами. До последней своей минуты она не покорится им, потому что она человек, а они звери.
3 понравилось
21,7K