
Ваша оценкаЦитаты
Аноним4 мая 2019 г.Маё ўяўленне аб немцах трохі пахіснута. Я ўжо згодны думаць, што сярод іх бываюць розныя. I так сабе. I нішто. I сволачы. Зрэшты, як і ў нас. I, мусіць, як і ўсюды. Людзі ёсць людзі. У агульнай масе сваёй не благія і не добрыя — розныя.
1247
Аноним4 мая 2019 г.Ну, не ўсё, што блішчыць на грудзях, у баях заслужана, — кажа ў цішыні Цяслюк.
1221
Аноним4 мая 2019 г.Мабыць, сапраўды на вайне было трохі прасцей. Подласць там была болей прыкметная, перад смерцю, вядома маскіравацца цяжэй.
1200
Аноним4 марта 2019 г.Читать далееГэта страшная, часам невытлумачальная з'ява - фашызм. Але мне думаецца, я блізка да таго, каб яе зразумець. Вядома, зразумець - не абавязкова апраўдаць. Мне здаецца, гэты еўрапейскі сфінкс разгадваецца проста: шалёная актыўнасць адных пры мяшчанскай пакорлівасці другіх. З аднаго боку мараль: мэта - усё, сродкі - нішто. З другога: мая хата з краю. Палітыка - не наша справа. За ўсіх думае фюрар. Мы - маленькія людзі. І ў дадатак - самая раз'юшаная прапаганда, здольная, не міргнуўшы вокам, чорнае выдаць за белае.
1232
Аноним4 марта 2019 г.Зайздросная рыса характару - адмяжоўваць будні ад святаў, непрыемнае ад радаснага. У нас, на жаль, так не атрымліваецца. Мы носім з сабой усё: клопаты і радасць, будні і нядзелі. У выходны ў нас ужо зачынаецца панядзелак. Мы занадта маем у сабе з мінулага.
1216
Аноним31 августа 2016 г.Дзяўчаткі ціснуць адна адной локці і, нецярпліва прытопваючы, пазіраюць у неба. Мабыць, для іх самае рэальнае ўвасабленне вайны – вось гэты салют. Кніжкі аб ёй – самота. Гісторыя – таксама. Хіба яшчэ знаёмы лейтэнант.
1262
Аноним30 августа 2016 г.Але мне неяк няёмка з незнаёмым чалавекам хаяць таго, каго зусім не ведаю.
1195
Аноним12 января 2025 г.И все-таки жизнь - главное. Только в ней - счастье и беда, наказание и награда.
094
