
Ваша оценкаЦитаты
annomik28 мая 2012 г.Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон.
2734,1K
Bartimeyse14 сентября 2013 г.Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, але заўтра мы будзем кахаць.
1617,3K
annomik28 мая 2012 г.– Выліваха, дзе сэнс у тваіх учынках? [...]
– Чалавек – быдла непаслядоўнае. Таму ён і не быдла.
Ён лікаваў у душы. Яна, неадольная, не магла адолець толькі аднаго: Боскай непаслядоўнасці чалавечай думкі. Нават не Боскай. Таму што чалавек часам са звычайнага падзення ігральных касцей робіць больш значныя высновы, чым Бог з бясспрэчнага закону аб тым, што двойчы два чатыры.1215,2K
annomik28 мая 2012 г.[Смерць] сустрэлася вачыма з Вылівахам і захінула на грудзях плашч, прыкрыла ім свае старыя жоўтыя косці. І толькі тады Выліваха зразумеў, што перад ім таксама жанчына, з нянавісцю да шчаслівейшых і зайздрасцю да іх.
85,4K
annomik28 мая 2012 г.Смерць узяла шклянку і, прысёрбваючы, села на каменную лаву. Пчолы шкодзілі ёй, і таму яна адламала галінку барбарысу з бутонамі і пачала абмахвацца ёю...
Гервасій глядзеў на галінку.
– Нешта ты рана, – сказаў ён.
– Дарма. Не ты, а я вызначаю час. Хадзем. Тут занадта пахне жывым.75K
Bartimeyse14 сентября 2013 г.— …Нават цяпер! — поп трос скурчанымі пальцамі, узнесенымі над галавой. — Нават у дзень гневу! Што вы спяваеце, смярдзючыя чалавечкі? Хто ж вы такія?! Грэшнікі?! Ерэтыкі?!
— Мы святыя, поп, — сказаў Выліваха. — Раз мы церпім цябе і таўстазадую навалач, раз плоцім жыццём і зямлёю сваёю — мы святыя, поп.42K
Miraydo11 ноября 2014 г.Яны, аднак, не спалохаліся і дагмат бясхібнасці Бога падсеклі пад корань, кажучы, што нават ён робіць шмат непатрэбнага на гэтай зямлі. Напрыклад, цыцкі ў мужчын. Не было яшчэ на свеце мужчыны, якому б яны хоць раз спатрэбіліся. А калі Творца задумаў упрыгожыць імі мужчыну - то чаму прыляпіў іх на месцы, што заўсёды прыкрытае вопраткай?
31,7K
Miraydo11 ноября 2014 г.А глог цвіў над зямлёю, і гэта было сапраўды як эдэм, у якім гучаў ціхі і пяшчотны смех, ці то зайцаў, ці, можа, самаго жыцця.
31,9K

