
Ваша оценкаЦитаты
script_error6 сентября 2013 г.— А ваша сям'я, дзеці? — спытаў Лемяшэвіч.
— Вы — малады ідэаліст, Лемяшэвіч. Калі вы ажэніцеся i пажывеце, колькі я...
— Ну, ведаеш, гады не апраўдваюць разбэшчанасці.63,5K
script_error6 сентября 2013 г.Скараціўшы так лёгка i механічна свой даклад, Бародка, знарок ці неўзнарок — невядома, апусціў даволі важную частку, якая магла б у нейкай меры згладзіць жорсткасць крытыкі іншых,— крытыку работы райкома i сваёй уласнай, як першага сакратара. Адным словам, выпала тое, што называецца ёмкім словам — самакрытыка. Між іншым, выпадае яна ў дакладах даволі часта.
53,6K
script_error6 сентября 2013 г.Читать далее— Выйдзе трактар у поле, падыме пяць гектараў якіх i стаіць у баразне. Крыўдна глядзець — такая тэхніка! — i на табе!.. Стаіць! І вось пачынаюць шукаць прычыны, адзін аднаго вінавацяць, лаюцца... А прычына ясная. Выконвалі план рамонту, гналі, каб зводачку даць... Рамантавалі ў лістападзе, а потым тэхніка гэтая да красавіка ржавела пад снегам i дажджом!.. Ды ў такіх умовах любая машына папсуецца, горш як ад работы! Селянін некалі свой плужок здорам змазваў i на вышкі хаваў. А вы — такія машыны пад снег! Гаспадары!
53,4K
script_error6 сентября 2013 г.— Вы на самалёце ляталі, Міхась Кірылавіч?
— Неаднойчы.
— Мабыць, прыгожа глядзець уніз, на зямлю? Відаць далё-ёка... Праўда?
Лемяшэвіч зразумеў юнака i хвіліну памаўчаў, нібы абдумваючы, як лепей выказаць сваё ўражанне.
— Відаць-то далека, але, ведаеш, там,— настаўнік паказаў у неба,— губляецца — як табе лепш сказаць? — жывое ўспрыняцце зямной прыгажосці. З вышыні, асабліва значнай, зямля нагадвае тапаграфічную карту. Так што зямное хараство трэба разглядаць з зямлі, з неба яно не відаць.53,1K
script_error6 сентября 2013 г.— Даніла Платонавіч няспынна крытыкуе мяне... З павагай да вашай старасці я маўчу. А я мог бы кінуць каменьчык i ў ваш гародзік... А?
— Не каменне трэба кідаць, а смела казаць праўду ў вочы. A ў вас толькі i хапае смеласці з-за вугла камень шыбануць.52,9K
script_error6 сентября 2013 г.Читать далееАлёша не ведаў, што ў гэты ж вечар у райкоме два чалавекі працавалі за яго — пісалі пісьмо-зварот ад яге імя да ўсіх камбайнераў вобласці. Ідэя гэтая належала Бародку. Ён паклікаў загадчыка парткабінета Вараб'ёва i інструктара Шапавалава, падрабязна растлумачыў, што трэба зрабіць. — Напісаць, безумоўна, цёпла, прачула... Падзяліцца вопытам
работы, догляду за машынай. Само сабой разумеецца, адлюстраваць, якую дапамогу аказаў камсамол, партыйная арганізацыя. Вараб'ёў паспрабаваў пярэчыць:
— Няхай бы сам напісаў. Хлопец дзевяць класаў скончыў.
— Яго справа працаваць,— спакойна, як заўсёды, але цвёрда перапыніў Бародка.— Пісаць — наш з вамі абавязак. Заўтра паедзеш, Шапавалаў, у Крыніцы: Касцянок падпіша пісьмо.52,9K
script_error6 сентября 2013 г.Читать далееНарэшце дысертацыя была гатова. І тады ўпершыню ў яго з'явілася думка: a ці ўнеслі ў педагагічную навуку хоць крупінку новага трыста старонак яго працы? Каму патрэбны яго аналіз грамадскай работы ў гарадской школе, якая афіцыйна лічылася лепшай, але ў якой работа гэтая была такая ж сухая i сумная, як i ў некаторых іншых школах? Каму, нарэшце, патрэбны цытаты з розных пастаноў, выказванняў, загадаў? Што ў гэтым навуковага? Яго сумненні яшчэ больш паглыбіліся, калі ён прачытаў рэцэнзію свайго кіраўніка: той хваліў дысертацыю, але — як? Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — «добра», «варта ўвагі», «крок наперад», «уклад у навуку, літаратуру». Такой была гэта рэцэнзія. Лемяшэвіч ведаў свайго кіраўніка, чалавека добрай душы, мяккага характару, але вельмі пасрэднага вучонага.
42,4K
script_error6 сентября 2013 г.Читать далееУ гісторыі навучальных устаноў асобае месца зойме гэты перыяд — першыя пасляваенныя гады, калі ва універсітэты i інстытуты прыйшлі вусатыя дзецюкі, з шрамамі, на мыліцах, з пустымі рукавамі, i многія з партыйнымі білетамі ў кішэнях. Безумоўна, розныя людзі былі сярод ix, значна больш розныя, чым сярод тых, якія прыходзілі адразу ca школьнай парты. Гэтыя заўсёды падобны адзін на аднаго — у ix амаль аднолькавыя погляды на жыцдё. A ў былых франтавікоў i партызан — у кожнага свой лёс, свая дарога, свае радасці i няшчасці; для ix чатыры гады вайны значылі больш, чым іншыя дзесяць год жыцця. Але была ў гэтых студэнтаў адна агульная рыса: на вучобу яны глядзелі як на найвялікшае, крывёю заваёванае, права свае, як на найвялікшае шчасце мірнага жыцця i таму цанілі гэтае права надзвычай высока. Людзей гэтых не палохалі ніякія цяжкасці вучобы, бо яны зведалі за сваё жыццё цяжкасці, у сотні разоў большыя: чатыры гады штодзень глядзелі яны смерці ў твар, галадалі ў блакады, мерзлі ў бліндажах. Дык што ім быў холад у аўдыторыях, калі гэта былі мірныя аўдыторыі з кафедрамі i сталамі? Не палохаў ix i бедны студэнцкі паёк, калі была магчымасць сядзець, колькі захочаш, над кнігамі! Старыя, пасівелыя за кафедрамі
прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю ix дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю i добрасумленнасцю авалодвалі навукамі.42,3K
V_poiske_Istin8 сентября 2020 г.Читать далееВ истории учебных заведений особое место займет этот период — первые послевоенные годы, когда в университеты и институты пришли усатые детины, в шрамах, на костылях, с пустыми рукавами, и многие с партийными билетами в карманах. Несомненно, разные были среди них люди, значительно более разные, чем те, кто приходит прямо со школьной скамьи. Эти всегда похожи друг на друга — у них и взгляды на жизнь почти одинаковые. А у бывших фронтовиков и партизан — у каждого своя судьба, свой путь, свои радости и горести; они за четыре года войны пережили больше, чем иные за всю жизнь. Но была у этих студентов одна общая черта: на учёбу они смотрели как на великое, кровью завоеванное право свое, как на самое большое счастье мирной жизни — и потому ценили это право чрезвычайно высоко.
1335
V_poiske_Istin8 сентября 2020 г.Давно уже он не испытывал такой радости узнавания. Вообще приятно было стоять здесь и вдыхать своеобразные ароматы спелого зерна, яблок, сырости, которой тянуло от ручья, дыма—хозяйки топили печи — и вслушиваться в вечерние звуки.
0239