
Ваша оценкаЦитаты
My_7 февраля 2017 г.Табе, Самсон, патрэбна дэтальна пазнаёміцца з чатырма формамі савецкай працы наогул: з арганізацыйнай працай, вытворчай працай, тарыфна эканамічнай і культпрацай. У працэсе штодзённай працы ня лёгка гэтага дасягнуць. Заўсёды ў цябе ёсьць бягучая праца, якую нельга ні прадбачыць, ні акрэсьліць, ні падлічыць.
2158
My_7 февраля 2017 г.Баліць жа мой жываточак –
Мусіць я памру.
Ой пайдзеце, прывядзеце,
Каго я люблю!2131
My_7 февраля 2017 г.Капіталістычныя рапухі шквяруцца, яны хочуць праглынуць нас. Імпэрыялістычная вантроба, ці, па нашаму кажучы, імпэрыялістычны каўбух жарэ ды жарэ чалавечае мяса пад прыкрыцьцем папяровага бюракратызму Лігі Нацыяў, якую правільней трэба назваць Лізкай Нацыяў і сьцервай сусьветнай – такая паскуда яна!
2127
My_6 февраля 2017 г.Читать далееТолькі дзьве школы я прызнаў здавальняючымі з боку вучобы. Вучні не навучыліся грызьці навуковае каменьне сваімі маладымі зубамі. Яны ня ведаюць, хто кіруе рознымі галінамі гаспадаркі і культуры ў Саюзе, на Беларусі, ня ведаюць, што такое фашызм, імпэрыялізм, нават ня ведаюць, хто кіруе асьветай у раёне! На гэтыя недахопы нельга глядзець праз памяншальнае шкло (я ўсім так і гаварыў!), нельга адгаварвацца, што яны малеча і шмат чаго не разумеюць. Хто ў гэтым вінен? Зразумела – настаўнікі, гэтыя ліхтары ў раёне! За гэта ўпушчэнства я добра прашмараваў іх.
2127
My_6 февраля 2017 г.Читать далееМужчыны шмат пілі гарэлкі і моцнай густой, як сыроп цягучай, настойкі, замацаванай гарэлкай. Дзьве тры шклянкі апошняй дзіўны настрой выклікалі ў мяне. У сваіх мускулах я заўважыў нейкую тэхнічную адсталасьць: зьявілася нястрыманае жаданьне прыхіліцца да пляча Крэйны, захацелася, як жывёліна, глядзець у яе бяздонныя вочы, узяць яе мікраскопныя рукі ў свае і гладзіць дзяўчыну, як курачку натапурачку; хацелася сьпяваць ёй гымны, упрыгожыць яе чало ружамі, уськінуць ёй на плечы шаўковыя тканіны і замацаваць уладу над ёю моцнымі пякучымі пацалункамі. Бачачы мае электрафікаваныя вочы, Крэйна адхілілася ў бок і частавала мяне:
– Ежце, ежце, а то нічога ня будзе!2124

