Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Дождж ідзе, як быццам яму за гэта плоцяць.
Пусціць ідэаліста кіраваць — усё роўна, што даць дзіцяці лейцы наравістых коней.
Але я ніколі не любіла мараль у канцы казак. Асабліва пасля працы ў дзяржаўнай газеце.
Калі няма чаго сказаць пра змест кнігі ці выставы, гавораць пра іх духоўнасць. Калі дзяўчына не падабаецца, як... дзяўчына, самы час паразважаць пра яе высокія духоўныя якасці.
А ў тутэйшых людзей адна мара, можа, чулі прымаўку: каб можна было быць узімку катом, улетку пастухом, а на Вялікдзень папом.
Каго толькі не выбілі ў тутэйшых нетрах. Феніксаў, аднарогаў, паўстанцаў...
Найлепшае апраўданне ўсіх дыктатараў — што простыя людзі не здольныя да дзяржаўнай дзейнасці.
Як чарта ні хрысці, усё адно: "У балота пусці".
Калі доўга заганяць у сябе гнеў, ён рана ці позна выбухне шалёным супрацівам.
У пекле балбатлівых прымушаюць лізаць распаленыя патэльні.
Самы лёгкі шлях схаваць страшную праўду — выстаўляць яе напаказ, як грубы жарт.
Чароўныя словы "дзеля народа" — і вар'яцтва робіцца подзвігам.
Дрыгва нікуды не падзелася.І мы нікуды не падзенемся ад сваёй дрыгвы. І калі пчолы бароняць вуллі свае, то дрыгву бароняць ваўкалакі.
Праўда, здараецца, асабліва злых людзей Бог трымае на гэтым свеце дужа доўга, як гнілы арэх, які ніхто не падбірае, і ён валяецца ў траве год за годам.
Родны кут, родны кут... Ды ў мяне ўражанне, што ў беларусаў спакон веку ў крыві іншае - "зваліць" з таго куточка...
Бедаванне, як бы яно магло скласціся, заўсёды бясплённае.
Гадзюка раз на год са скуры лезе, а здраднік - кожны дзень.
А яны былі проста з тых заблукалых дзяцей гэтай зямлі, якія не ведаюць, хто яны, і вераць тым, каму не варта.Бо так спакон веку тут рабілася гісторыя.
Жанчына не павінна змушаць мужчыну здаваць нарматывы. Паміж двума закаханымі ўсё - норма, усё - на вышэйшую адзнаку.
Заплаканая кабета са схаладнелым немаўлём на каленях расцягвае вусны ва ўсмешцы, не менш нежывой...