
Ваша оценкаЦитаты
chornae_sonca4 июля 2016 г.Ён мог бы быць ідэальным маньякам, але зрабіўся проста адзінокім чалавекам.
2123
xbohx25 сентября 2015 г.Падарожжа вакол свету навучыла мяне важнаму навыку – не песціць ілюзій пра тое, што недзе будзе лепей, чым там, дзе ты цяпер. Няма на планеце месца, дзе ўсё ідэальна. Ні ў Нью-Ёрку, ні ў Бангкоку, ні ў Тэгусігальпе табе не будзе выдатна, калі ўнутры гарыць склад боепрыпасаў. Гармонія пачынаецца з цябе самога. І калі ты ў парадку, то што б ні падала з неба – снег, ракеты або галубінае лайно, – ты будзеш у парадку.
2103
xbohx24 сентября 2015 г.Буэнас-Айрэс, напэўна, шмат у каго выклікае дэжавю – ён адначасова нагадвае Парыж, Мадрыд, Барселону і Нью-Ёрк.
276
xbohx24 сентября 2015 г.Грошы – гэта таксама свайго кшталту прадказальнік будучыні. З імі ты ўпэўнены, што тваёй дупе ў бачнай перспектыве нічога не пагражае.
268
xbohx24 сентября 2015 г.ЗША і Канада – не найлепшае месца для аўтаспыну. Ён хоць і нарадзіўся тут, але, здаецца, тут жа і памёр.
263
socarrot1 мая 2014 г.Свабода дурыць нас не менш за грошы!
Быць свабодным і быць мільянерам па сутнасці адно і тое ж – у цябе ёсць усё. Толькі што рабіць з тым, у чаго няма межаў, ніхто толкам не ведае. Памнажай бясконцасць, дзялі бясконцасць, аднімай, складай, здабывай корань, узводзь у ступень – усё без толку. Любое дзеянне бескарыснае, пакуль табе няма на чым стаяць, пакуль у цябе няма «для чаго», «для каго» або «з кім».2650
chornae_sonca4 июля 2016 г.У нас усё добра, таму нам так складана адчуць смак жыцця. Мы паціху паўзём у несмяротнасць.
199
xbohx24 сентября 2015 г.Мексіка – гэта зона ачышчэння ад матэрыялізму. Тут ужо няважна, у што ты апрануты і колькі бабла ў тваіх кішэнях. Ты можаш праліць сабе на пуза кубак кавы і ўсё астатняе жыццё хадзіць у гэтай майцы. Цябе сустракаюць не па адзежцы, а па вачох.
138