
Ваша оценкаЦитаты
xbohx24 июня 2014 г.Гэты твой Борхес, адкуль ён? З Буэнас-Айраса? Ну і хай ляжыць сабе пад пальмаю! Што ён мне можа сказаць, чалавек, які ўсё жыццё глядзеў на пальмы, мора, іншае неба? І продкі яго. А мой дзед Антон глядзеў вунь на тыя каровячыя сляды, на луг, якім мы праходзілі, і бацька мой глядзеў, а цяпер і я… Вядома, ў нас і псіхалогія свая
1349
xbohx24 июня 2014 г.Возьмем школу — усё ясна, настаўнікі над душою, ведаеш, што гэта ім трэба, каб ты давучыўся да канца і атрымаў атэстат. Армія — яшчэ ясней, кожны яфрэйтар — начальства, ведаеш, што гэтаму начальству патрэбна, каб ты адбарабаніў сваё і вярнуўся дамоў. Інстытут — выкладчыкам трэба, каб ты вывучыўся і адпрацаваў за тыя грошы, што дзяржава ў цябе ўбухала...
0133