
Ваша оценкаЦитаты
xbohx18 июля 2023 г.Не дзіва: калі ў пустэльні загучыць чалавечы голас ад сэрца, то, здаецца, ён можа падняць на ногі мёртвага.
5 понравилось
7,4K
ShikiZet12 апреля 2023 г.Кожная дарога куды-небудзь вядзе, але ты выбірай тую, якая не вядзе ў прорву.
3 понравилось
7,9K
xbohx18 июля 2023 г.Як свет стаіць, то яшчэ не было вядома каб на нянавісці вырасла шчасце, а радасць на чужой бядзе.
2 понравилось
6,5K
xbohx18 июля 2023 г.— Ці ты верыш, што чалавек не вытрымае, каб вечна быць зверам? Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым.
— Звер лагаднейшы за чалавека, ён, калі не галодны, - тады ён, як дробная птушка. А гэтаму двуногаму чорту вечна ўнімку няма.
2 понравилось
5,9K
kaanser3031 июля 2025 г.Ведай, што кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе. Горачы на свеце многа, але і ў самай большай на свеце пасудзіне ёсць дно, няхай сабе яна хоць і да краёў наліта атрутай. А ты стаіш перад векам сваім, дык атрута і горач выветрацца і высахнуць, а ты жыць будзеш...1 понравилось
346
Aridia28 декабря 2023 г.Читать далее- У сад ідзі! - закрычаў чалавек. - Унь туды!
Шрэдэр увайшоў у сад, дзе густа стаялі голыя дрэвы, і зямля была зацярушапа мерзлым лісцем.
- Стой!.. - сказаў чалавек.
Шрэдэр стаў і штосьці шпарка пачаў гаварыць, перамешваючы нямецкія словы з расейскімі.
Чалавек не слухаў, прыцэліўся і стрэліў. Шрэдэр упаў і сканаў, лежачы, праз хвілін паўтары.
Кастусь Лукашэвіч убачыў на дрэве падмерзлую бэру сярод чорнага лісця. Падумаў, на яе гледзячы, зазірнуў у пуньку, узяў з саломы два яблыкі і ўвайшоў у хату.
- На, Лізачка, еш антонаўкі, - сказаў ён, падыходзячы да хворай дзяўчынкі.
1 понравилось
4,3K
xbohx18 июля 2023 г.Читать далееЯк гояцца раны зямлі! Ззяе ямінамі разварочаная рыдлёўкамі зямля. Або ляжыць перад чалавечымі вачыма земляное калецтва, калі пройдзе па ёй, як гэта сёння, у нашы ганебныя для чалавецтва дні, ганьба чалавечага генія, танк - стварэнне чалавека дзеля смерці чалавека. Або крывавыя раны зямлі, прабітыя бомбамі. Чорная зямля па краях і дзеля напамінку чалавеку, што ён горш за звера і жывёлу, - травіна, прыліплая да земляной раны. Сонца сушыць скалечанае месца, палошчуць дажджы, абвяваюць вятры. Ідзе час. І няма калецтва: ужо ўсё зарасло травой, ужо і дрэўца пасеялася і ўзышло. Расце ўсё вышэй і ўжо здалёк відно. І на месцы, дзе ззяла рана, красуе хараство, і, здаецца, ніякае ўтрапенне не кране тут жыцця прыроды і чалавека. Вялікі доктар - час - спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць.
1 понравилось
4,2K