
Беларуская класіка
Basienka
- 50 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Не читали мы такое на уроках белорусской литературы, а стоило бы. Впрочем, наверное, без посторонней помощи расшифровать суть прочитанного даже в старшей школе было бы сложно. Я и сейчас смутно подозреваю, что за пластом мифологии скрывается столько всего наболевшего, что мне полностью уловить не удалось. Вот была бы какая-нибудь методичка, которая по пунктам раскладывает каждую мысль автора, я б дополнительно ознакомилась. Ибо моя неспособность интересоваться историей с данной книгой соотносится плохо.
С другой стороны, мистическая составляющая всегда делает всё интереснее. А тут и странные смерти, и таинственная библиотека, да и просто – нечасто встречаются истории о подземном мире, находящемся под Полоцком. Кстати, с момента первого прочтения этой повести я дважды там побывала, что, впрочем, при перечитывании особой роли не сыграло. Разве что в процессе вспомнила говорящую механическую голову в Иезуитском коллегиуме в Полоцке, никакого отношения к повести не имеющую, но вгоняющую меня в ужас (актуальное для этого произведения состояние, особенно в конце).
Ну и нельзя не написать про белорусский язык. Он здесь особенный, дореформенный. И надо сказать, несмотря на небольшие сложности с этим связанные, он мне нравится даже больше текущего варианта.

Я заўжды быў за спрадвечныя беларускія назвы, а ніяк не за калькі з рускай мовы, або ангельскай. Нашто нам вратар ці галкіпер, калі ёсць цудоўнае слова брамнік, напрыклад? У аповесці "Лабірынты" распавядаецца пра існаванне ў Полацку клуба "Археалагічнай вольнай контэрфратэрніі". Пры пасяджэнні клуба, які збірае мясцовую інэлегенцыю (аматар-археолаг Іван Іванавіч, "падземны чалавек" мешчанін Грыгор, вучыцель гарадской школы і інш.), абмяркоўваюцца пытанні гістарычнага і культуралагічнага характару. Напрыклад, вучыцель сцвярджае, што не толькі ў Антычнасці, але і на нашых землях быў росквіт высокай культуры. Памешчык пацвярджае гэта фактамі існавання ў нашага народа сваіх назваў астранамічных адзінак:
Цікавыя навуковыя звесткі аўтар спалучае з захапляльным сюжэтам, у якім знаходзіць містычнае. Падземны чалавек вядзе аўтара ў лабірынты, што схаваны пад адным са зруйнаваных замкаў. Там, у цемры, падземны чалавек гіне праз дзіўныя абставіны, але адкрывае тайну. З'яўляецца Іван Іванавіч і распавядае, што пад зямлёй схаваны скарбніцы цывілізацыі, якія не менш каштоўныя за антычныя. Яны сведчаць пра існаванне сваёй міфалогіі (Тур, Лада, Пярун, Люцец і кожнаму дню, кожнаму задзіяку адпавядае сваё бажаство). Так, у індзейцаў мая быў свой бог на кожны дзень. В.Ластоўскі падчас "экскурсіі" дае звесткі з рымскай і грэчаскай міфалогіі, згадваюцца матывы "Праметэя прыкаванага" Эсхіла і твораў Гамера. Але не падумайце, што В.Ластоўскі толькі звяртаецца ў мінулае - у цэнтры ўвагі будучыня.
Аказваецца і беларуская літаратура напачатку ХХ ст. мела фантастычныя творы, але мы пра гэта так мала ведаем і лічым нашу культуру забітай, а літаратуру нічаму не вартай. У "Лабірынтах" пад зямлёй жывуць лепшыя навукоўцы, што займаюцца вынаходніцтвамі і ўжо навучыліся разлагаць элементы, з якіх могуць утварыць любую рэч. Дзякуючы элементу падобнаму да радыя, з якога складаецца Сонца, яны не старэюць і могуць дыхаць і жыць у тысячах кілометраў пад зямлёй. Галоўны герой, падобна персанажам Борхеса (хаця дакладней будзе сказаць, што лабірынты Хорхе падобны да твораў В.Ластоўскага), вывучае багатую падземную бібліятэку, і фінал містычны, як у кнігах лацінаамерыканца. Герой страціў прытомнасць, а калі ачуняў, то ўбачыў... падземнага чалавека! Але што здарылася далей, вы даведаецеся, калі самі прачытаеце твор.
Цікавага прачытання!

Калі вам хочацца трошкі містыкі, крыві і трупаў, замяшаных на гісторыі Беларусі, то гэты твор для вас. Ён не ўражвае эпічнасьцю дзеяньняў, а ўсяго толькі дапамагае ўбачыць Ластоўскага зь іншага боку, як аўтара якаснай мастацкай літаратуры.
Аднак, спачатку даволі складана прадзірацца празь яго лексыку. А потым знаходзіш у гэтым своеасаблівы шарм.

Нашае няшчасце ў тым, што край наш не абладае ні годным да будовы каменнем, ні капальнямі мінералаў, а з гэтай прычыны адзіным, годным да будовы матэрыялам было дрэва, нашы мастацкія будоўлі былі драўляныя, малатрывалыя. Нашыя пісаныя памятнікі не на камянях высякаліся, але на бяроставых пластках былі крэслены, якія лёгка запаляліся і гнілі. Скажыце, каб у Эгіпце, Індыі, Вавілоне была драўляная культура, то ці ведалі б мы сягоння што-колечы аб ёй? Не.

Штогодна меў права муж змяніць жонку і жана мужа. Дзень гэты быў названы Купаллем, дзеля таго, што ў гэты дзень павінны былі кандыдаты на жаніцьбы адбыць ачышчэнне праз агонь і купанне ў вадзе.















