... Убачыў амаль жаноцкіх рысаў твар, на якім тым не менш чыталася істэрычная жорсткасць, шырокі рот і слабы, зрэзаны падбародак, неспакойныя карыя вочы, вострыя вушы драпежніка. Раптам твар нібы адсланіўся, паплыў, і замест яго з'явілася жоўта-сіняя азызлая маска, зблытаныя валасы, вочы ашклянела глядзелі ў неба.