Отзывы о книге Сумны суп

  • Аватар пользователя
    xbohx
    13 июня 2018

    Многія людзі, калі вырастаюць, перастаюць чытаць дзіцячыя кнігі, а гэта вельмі дрэнна. Чытайце іх, нават калі ў вас няма дзяцей! Часта дзеці задаюць такія пытанні, што нават дарослых ставяць у тупік. Я адчула гэта на сабе, калі мой брат быў зусім маленькі. На некаторыя пытанні ты не можаш адказаць не таму, што не валодаеш дастатковай колькасцю інфармацыі, а проста не ўяўляеш, як спрасціць яе для дзіцячага ўспрымання. У кнігарні нядаўна бачыла спецыяльную дзіцячую кнігу "Почему вода мокрая?", дзе сабраныя адказы дарослых на такія дзіцячыя пытанні. Ні за што не здагадаецеся, хто з вядомых людзей напісаў адказ на пытанне "Можно ли есть червей?" Дык вось гэтая невялічкая па аб’ёме кніга ў пэўнай ступені таксама дае адказы на некаторыя дзіцячыя пытанні, толькі робіць гэта вельмі творча, па-мастацку. Усяго ў кнізе 5 гісторый: Сумны суп, Парасон і слоўнік, Хворы гузік, Кот і кацяня, Навошта лічыць авечак. Гэтая кніга вучыць дзяцей сябраваць і дапамагаць адзін аднаму, не баяцца задаваць пытанні і шукаць інфармацыю, якая цябе цікавіць у абсалютна розных крыніцах, быць задаволеным сваім жыццём менавіта тут і цяпер. А самае галоўнае — не баяцца быць фантазёрам! Не трэба сумаваць, калі ты чагосьці не разумееш — проста прыдумай сваю альтэрнатыўную версію тлумачэння. У 2013 годзе "Сумны суп" быў уганараваны прэміяй "Экслібрыс" імя Янкі Маўра. Я вельмі ўсцешаная, што і пасля самога Янкі Маўра ў нашай літаратуры дастаткова добрых дзіцячых аўтараў. Раней Вольга Гапеева была мне знаёмая выключна як дарослая паэтка з неверагодна прыемным голасам, а цяпер я ў захапленні ад яе дзіцячай кнігі. Гэтая кніга акрамя задавальнення ад чытання прыносіць яшчэ і эстэтычная задавальненне, калі разглядаеш ілюстрацыі, зробленыя мастачкай Мартай Герашчанка. Як можна не палюбіць гэтыя шампіньёны-аквалангісты ў апавяданні "Сумны суп"! Я вельмі раю кнігу як "дарослым дзецям", так і "маленькім дарослым", як напісана ў анатацыі.

    like3 понравилось
    434

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым