Рецензия на книгу
На заснежаны востраў
Анка Упала
nubir18 мая 2018 г.Адразу водгук не напісаў. А твор варты. Дзённік, не дзённік... Досыць стрыманая, але вельмі душэўная проза. Нічога мудрагелістага быццам бы. Тым не менш - настрой у кожным сказе. Так пісаць - трэба майстэрства мець. "Ну зараз я напішу вам шчыра!". Не, выпадак не той. Скупыя "северныя" фарбы. І жывыя людзі. Цікава было чытаць пра мігрантаў - не ў рэчышчы "выпуска навінаў", а проста як пра людзей з рознай, але ў чымсьці і падобнай ментальнасцю. І ў гэты ж час адбываюцца нейкія падзеі ў свеце (Алексіевіч, Трамп, Сірыя). І мы бачым сябе. Бо жывём менавіта зараз. І вельмі асабістая проза робіцца крыху агульнай. Ну мне вось так падаецца:)
8791