Отзывы о книге Разам з пылам

  • Аватар пользователя
    xbohx
    16 мая 2018

    Калі я вучылася на філфаку, то прадмет "гісторыя замежнай літаратуры" ў мяне вёў менавіта Андрэй Хадановіч. Яго пары былі аднымі з самых яркіх і запамінальных за ўвесь перыяд навучання. Ён прасіў не звяртацца да яго "Андрэй Валер'евіч" і аддаваў перавагу больш прыемнаму "спадар Андрэй", мог сесці на парту, чытаў лекцыі не ўткнуўшыся ў паперкі (як многія іншыя выкладчыкі), дэкламаваў пасярод заняткаў вершы. А самае галоўнае — ён чытаў нам менавіта свае пераклады твораў замежных паэтаў. У гэтым зборніку змешчаныя творы 41 аўтара, перакладзеныя Хадановічам на беларускую мову з лацінскай, рускай, нямецкай, украінскай, французскай і іншых моў. У кнізе прадстаўленыя як вядомыя класічныя аўтары (Гарацый, Віён, По, Бродскі і іншыя), так і яркія сучасныя (Жадан, Коэн, Андруховіч). Хоць мяне не вельмі цікавіць творчасць некаторых прадстаўленых там паэтаў, хадановічаўскія перастварэнні я прачытала з вялікім задавальненнем, бо кожны пераклад ён ператварае ў асобны літартурны твор, дае яму новае жыццё. Гэтая кніга — проста must have для філолагаў ці лінгвістаў, якія маюць справу з замежнай паэзіяй. Але і звычайнаму чытачу зборнік дапаможа паглыбіцца ў чароўны свет замежнай літаратуры. Хадановіч адзін з самых вартых сучасных перакладчыкаў, які пры гэтым не перастае быць бліскучым паэтам, ствараючы ўласныя творы. картинка xbohx

    like11 понравилось
    687

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым