Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

На заснежаны востраў

Анка Упала

0

(0)

  • Аватар пользователя
    HershensonTendrils
    13 апреля 2018

    Кніга, чытанне якой зусім прайшло незаўважаным. Незаўважаным, бо амаль не выклікала ніякіх эмоцый. Прачытаў, а не ведаеш, што з кнігі вынес. Хіба галоўную думку, што ў Беларусі жывуць проста паўсюль сексісты і расісты. У Швецыі, пра якую аўтар і расказвае, таксама не ўсё ў парадку з гэтым. Але там Алене, гераіні, мілей.
    Кніга складаецца з дзаюх частак. Першая напісана лепш. У другой часам кніга ператваралася ў дзённік - механічнае апісанне падзей (хаця якія там падзеі - сон, дакладней адсутнасць сну праз познія гулянкі на паверсе, ежа, прагулкі. І так па коле). Другая частка кнігі нагадала Славаміра Адамовіча з яго гісторыяй Вільмана. У абедзвюх аўтабіяграфічных кнігах ( у Адамовіча падзеі разгортваюцца ў Нарвегіі) пачатак добры, а затым усё аднолькава ператвараецца ў механічнае натаванне штодзённасці.
    У Упалы часта кароткія дыялогі, якія яна прыводзіць, зусім не да месца. Бо не нясуць ніякага сэнсу. Нібыта ўведзены, каб разбавіць маналог. Але яны часам прагаворваюць тое, пра што ўжо аўтар напісала.
    Не скажу, што кніга кепская. Проста мне не зайшла. А ці чытаць, рашайце самі. Я сустрэў некалькі станоўчых водгукаў і ніводнага адмоўнага.

    like6 понравилось
    766

Комментарии 4

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.