Отзывы о книге Пад вольным небам

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    12 апреля 2018

    Калі пра паэзію можна сказаць, што гэта перадусім метафарычныя тэксты. Дык паэзія шведскага паэта Тумаса Транстромера – супер метафарычная. Гэта проста суцэльная метафара. Прычым такая арыгінальная, што многія асобныя радкі з вершаў моглі б быць асобнымі паўнавартаснымі вершамі.

    Ну напрыклад:

    Глыбіню снега вымяралі мёртвыя сцябліны.

    Або:

    У кастрычніку мора халодна блішчыць спінным плаўніком з міражоў.

    Гэтую кнігу пераклалі на беларускую мову найлепшыя беларускія перакладчыкі паэзіі – Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава.

    Уладзімір Арлоў яшчэ паспеў пабачыцца і паразмаўляць са славутым паэтам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, - гэтую сустрэчу ён падрабязна апісаў у прадмове да кнігі “Келіх чырвонага з Нобелеўскім лаўрэатам”.

    Істотнае адрозненне паміж шведскай і беларускай паэзіі палягае ў тым, што Швецыя мае мора, якое, бадай, асноўная дзеючая асоба ўсяго шведскага мастацтва. У вершах Транстромера мора прысутнічае нават там, дзе ён не піша пра мора. Вось, напрыклад, страфа з верша пра ліпень.

    Той, хто плыве цэлы дзень у лодцы па хвалях зіхоткіх ф’ёрдаў, раней ці пазней засынае ўсярэдзіне сіняй лямпы, а выспы паўзуць па шкле вялікімі матылькамі.

    І пры усёй гэтай метафарычнай лавіне, ты разумееш, што гэта не проста абстрактныя мастацкія малюнкі, якія адвольна нараджаюцца ў галаве творцы. А гэта рэфлексіі на рэальныя жыццёвыя назіранні. Паэт можа напісаць верш пра тое, як уначы вяртаецца на аўтамабіле дадому. І гэта будуць захапляльныя і нават крыху містычныя паэтычныя назіранні. Кожны з нас штосьці падобнае бачыў сотні разоў. І толькі так, як іх убачыў паэт, нам не надаралася бачыць. У гэтым і ёсць сіла і таямнічасць сапраўднай паэзіі – убачыць звыклае так, як ніхто да цябе ня бачыў. І Транстромер у гэтым надзвычайны майстра і чараўнік.

    Спадзяюся, гэтая кніга будзе карыснай не толькі для аматараў паэзіі, якія здолеюць больш даведацца пра светагляд і светаўспрыманне шведаў праз паэзію выбітнага прадстаўніка гэтага народа, але і для беларускіх паэтаў, якія даведаюцца пра паэтычныя схільнасці сучаснага Нобелеўскага камітэта.

    like7 понравилось
    375

Комментарии 2

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Аватар пользователя
HershensonTendrils9 июня 2018

Хадановіч, безумоўна, перакладчык паэзіі, як і арыгінальны паэт, віртуозны. Башарымаву і Арлова з нацяжкай магу аднесці да найлепшых перакладчыкаў паэзіі. Башарымавай плюс у тым, што ведае шведскую і беларускую. У выпадку Арлова - гэта пераклад з падрадкоўніка. І не прыгадаю, калі Уладзімір Арлоў паспеў стаць найлепшым перакладчыкам паэзіі - перакладаў жа, на дзіва, мала