Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Падарожжа ў БНР

Сяргей Шупа

0

(0)

  • Аватар пользователя
    chornae_sonca
    30 марта 2018
    Часта гэтае архіўнае падарожжа ў БНР засмучала мяне настолькі, што хацелася горка заплакаць – наколькі ж усё там было змрочна і безнадзейна і загадзя асуджана на ўсё тое, што было пасьля.

    Выдатны прыклад цікавага і жывога non-fiction. Гісторыя БНР як гісторыя неабыякавых ды апантаных людзей, у жыцьці якіх знаходзілася месца і звычайнай будзённасьці, і незвычайнай узьнёсласьці, і адчаю, і радасьці, і г.д. (скандалы, інтрыгі, расьследаваньні, сенсацыі :D).
    У Сяргея Шупы атрымалася зрабіць з архіўных дакумэнтаў шматгранны моцны тэкст, які здольны перадаць чытачу дух 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя, уразіць актыўнасьцю і моцай беларускіх дзяячоў, і, само сабой, храналагічна распавесьці пра існаваньне БНР.
    Частачкі кнігі вельмі маленькія, таму часам было цяжка пераключыцца з аднаго на другое і сканцэнтравацца. Але гэта дробязі, якія блякнуць перад тым, наколькі "Падарожжа ў БНР" – вартае і патрэбнае выданьне.

    like5 понравилось
    456

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.