Отзывы о книге Сем камянёў

  • Аватар пользователя
    ranica_t
    1 декабря 2017

    Сёння, калі кніг так шмат, што ня ведаеш, за якую брацца, трапіць на цікавы твор не так і лёгка. Звычайна я давяраю адзнакам лайвліба, але не ў гэтым выпадку. Лічу, што "Сем камянёў" варты адзнакі калі не 5, дык 4,5 адмыслова! Быў вечар, калі я села яе чытаць. І чытала б да раніцы, калі б не маленькія дзеці, якія прачынаюцца ўначы. Сюжэт твора вельмі якасны, а вобразы якія цікавыя: каршуны, Пустэльні з вадой, якая не адпускае, друкарні, старая мапа з каронай, філіжанкі з вадой. Нечым кніга нагадала мне сітуяцыю з нашай краінай, а Жывая Вада стала падобнай да Жывога беларускага слова. Гэты вобраз быў у галаве ўсе 400 старонак. Цікавы і добры твор, сябрам таксама спадабаўся вельмі.

    like8 понравилось
    747

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым