Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Юргон

Анатоль Казлоў

  • Аватар пользователя
    Torvald523 октября 2017 г.

    У беларускай літаратуры ўжо складаецца цэлая плыня містычнай прозы. Калі ў асобных аўтараў ёсць толькі па некалькі твораў у гэтым жанры, то Анатоль Казлоў тут ужо бадай класік. Практычна ва ўсёй яго прозе прысутнічае міфалагізацыя і містыфікацыя ў спалучэнні з сённяшнім звычайным жыццем. Найбольш паказальная ў гэтым плане яго кніга “Юргон”. Кніга складаецца з двух невялікіх раманаў, двух аповесцяў і трох апавяданняў. Усе яны аб’яднаныя прысутнасцю містычнага.

    Раман “Юргон” апавядае пра сённяшні дзень, герой твора вядзе бязладнае палавое жыццё і ўрэшце яго ссурочылі. Больш складаны ў сюжэтным плане другі раман – “Мінск і воран, Парыж і здань”. Падзеі ў ім адбываюцца ў двух часовых вымярэннях: недзе за часамі Вялікага княства літоўскага і ў нашыя дні. Тут ужо галоўныя жарсці адбываюцца ў справе помсты.

    Але бадай самы містычны твор кнігі невялікае апавяданне “Крывавы прысмак”, у якім падзеі адбываюцца каля хаты вядзьмака Петрука. Смерць з нябожчыкамі штурмуе хату ведзьмака, каб забраць яго з сабой. А абараняе ведзьмака Гундзіла са сваімі нячысцікамі. У рэшце-рэшт Смерць аказалася мацнейшай.

    Насамрэч аўтар не проста хоча пастрашыць чытача, ён імкнецца давесці, што ўсё ў гэтым свеце мае таемныя сувязі, што нават грахі продкаў перадаюцца нашчадкам. Аўтар верыць, што існуюць паранармальныя з’явы, што ёсць каналы сувязі паміж гэтым і тым светам. Што крыўды, злачыствы і слёзы назапашваюцца і затым абрыньваюцца новымі бедамі.

    Такім чынам годнае жыццё як асобнага чалавека, так і краіны залежыць ад маральнага стану грамадства, ад таго, якія дамінантныя сілы вядуць рэй у грамадстве, і калі цёмным сілам не супрацьстаяць, то адмоўныя наступствы ўрэшце-рэшт адчуе кожны.

    8
    538