Быў у пана верабейка гаварушчы…
Зьміцер Бартосік
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Зьміцер Бартосік
0
(0)

Як Бартосік вышуквае гэтых людзей – для мяне дасёння загадка.
Здаецца, што яшчэ можна даведацца незвычайнага ад жыхароў беларускай глыбінкі. Пра раскулачванне ў 20-30-х гадах і пра зверствы партызанаў у адносінах цывільнага насельніцтва у 40-х мы ўжо шмат чыталі і ведаем. Пра жыццё сялянаў у савецкіх калгасах тым больш начутыя. Але кожная вандроўка прыносіць Бартосіку неверагодныя гісторыі і знаёмствы з незвычайнымі тутэйшымі людзьмі.
Ну, напрыклад, Бартосік знайшоў "абарыгенаў", якія яшчэ ведаюць штучную мову дрыбінскіх шапавалаў. Да вайны на гэтай мове размаўляла, напрыклад, амаль уся вёска Пакуцце на Магілёўшчыне, у якой жылі шапавалы, то бок майстры, якія займаліся вырабам вопраткі і абутку з воўны, перадусім валёнак.
А з Глыбоччыны Бартосік прывёз расповеды людзей пра славутага тамтэйшага аграном Баляслава Лапыра. 15 гадоў ён займаў пасаду павятовага агранома. Гэты чалавек быў не толькі выбітным спецыялістам, але найперш беларускім адраджэнцам, прычым яшчэ «нашаніўскага» прызыву. Вось уяўляеце, чалавек не жыве ўжо з 1945 года. За гэты час у ягоных родных мясцінах змянілася некалькі пакаленняў, але памяць пра славутага агранома жыве сярод глыбаччан. І расказываюць пра яго легенды. І міжнародны вішнёвы фестываль праводзяць. Бо глыбоцкія вішні славяцца ў наваколлі. У народзе іх так і называюць - лапыровымі. Такі адметны, глыбокі след чалавек пакінуў у родным краі.
І калі паглядзець на геаграфію вандровак Бартосіка, а яны пакрылі практычна ўсю Беларусь, то разумееш, што паўсюль, практычна ў кожным мястэчку і вёсцы, можна знайсці штосьці цікавае. На жаль, большасць гэтых гісторыяў імкліва, разам з былымі жыхарамі тых населеных пунткаў, знікаюць у невараць. І шкада, што такіх Бартосікаў у нас не так шмат. І вельмі добра, што ён у нас ёсць.
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.