- Главная
- Францішак Аляхновіч
- 📚 Книги
- У капцюрох ГПУ
- Рецензии
- Калі шукаеш літаратуру на... «У капцюрох ГПУ»Калі шукаеш літаратуру на... «У капцюрох ГПУ»
Отзывы о книге У капцюрох ГПУ
xbohx19 сентября 2017Калі шукаеш літаратуру на падобную тэму, то адразу прапаноўваюць Салжаніцына (часам Шаламава). Але беларусам варта ў першую чаргу чытаць менавіта Аляхновіча. Гэта адзін з маіх самых любімых твораў беларускай літаратуры, які я магу перачытваць бясконца (а ўпершыню прачытала яшчэ ў школе). Нявыдуманая гісторыя жыцця беларускага літаратара Францішка Аляхновіча, напісаная ім самім. Ехаў у савецкі рай, а прыехаў у савецкі лагер. Увогуле, адметнасць кнігі ў тым, што гэта першы ў свеце ўзор літаратуры, якая апісвае жахі ГУЛАГу. Апярэдзіў Аляхновіч і таго ж самага Салжаніцына, і Шаламава. Прыемна быць першым, сумна, што гэтае першынства ў такой не вельмі прыемнай справе.
Кніга напісаная даволі проста з пункту гледжання выкарыстання мастацкіх прыёмаў, тропаў. Але часам літаратура не патрабуе высокага стылю і мудрагелістых метафар. Часам літаратуры дастаткова Праўды. Чытайце праўду.
17 понравилось
718

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым