Отзывы о книге Доля праўды

  • Аватар пользователя
    xbohx
    29 августа 2017
    У кожнай легендзе ёсць доля праўды.

    Ну нарэшце! Жыды, антысеміты, забойствы, усё як я люблю! Жартую, але кніга крутая.

    У польскім горадзе Сандаміры (Sandomierz) знайшлі труп маладой жанчыны. Пракурор Тэадор Шацкі, які нядаўна пераехаў у Сандамір са сталіцы, пачынае расследаваць забойства. Апынулася, што жанчыну акуратна зарэзалі спецыяльным нажом і злілі кроў па правілах жыдоўскіх рытуальных забойстваў жывёл. У горадзе пачынаюць панаваць антысеміцкія настроі. Мяркуюць, што нехта спецыяльна зрабіў забойства падобным да рытуальнага, каб распаліць варажнечу між жыхарамі горада. І Шацкаму трэба не заблытацца ва ўсіх гэтых мясцовых легендах, знайсці ў іх тую самую долю праўды, каб адшукаць сапраўднага забойцу.

    Хачу адзначыць добра пабудаваны сюжэт і нечаканую развязку. Часам нецікава чытаць дэтэктывы, калі ўжо на палове ты разумееш, што забойца — садоўнік. Але з гэтай кнігай усё зусім не так. Вельмі спадабаліся ўстаўкі з сапраўднымі навінамі ў пачатку раздзелаў. Кожны раздзел — гэта канкрэтны дзень, аўтар паведамляе дату, і ў гэтых устаўках з навінамі апісваецца ўсё, што здарылася ў свеце за гэты дзень, ад дня нараджэння Аль Пачына да пакарання Ювентуса за расісцкія крыкі фанатаў. Гэта ўсё робіць падзеі, якія адбываюцца ў кнізе, больш блізкімі да рэальнасці, да нас.

    Пару гадоў таму я цэлы дзень правяла ў гэтым маленькім прыгожым горадзе, таму мне яшчэ цікавей было чытаць твор, вандруючы разам з героямі па вуліцах гэтага мілага гарадка. Ужо ў часе чытання я даведалася, што гэта другая частка трылогіі пра пракурора Шацкага, таму цяпер мару пра ўсю трылогію ў арыгінале (Uwikłanie, Ziarno prawdy, Gniew). А яшчэ па кнізе зняты фільм (кніга сапраўды вельмі кінематаграфічная), які я абавязкова пагляджу ў бліжэйшы час.

    Карацей, калі любіце крывавыя дэтэктывы, вельмі раю вам Мілашэўскага. картинка xbohx

    like5 понравилось
    159

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым