Отзывы о книге Абвяржэнне

  • Аватар пользователя
    xbohx
    29 августа 2017

    Ад Максіма Танка ў школе засталося не лепшае ўражанне, і толькі ва ўніверсітэце я пачала разумець, што гэта талент сусветнага ўзроўню. На экзамене па гісторыі беларускай літаратуры выцягнула білет па яго творчасці і натхнёна расказвала выкладчыку пра яго верлібры і іншыя вершы.

    У гэты зборнік паэт Андрэй Хадановіч уключыў сто вершаў, якія вы не сустрэнеце ў школьнай праграме. Тут той Танк, якому не вучаць у школе, не вучаць нават ва ўніверсітэце. Ніякай партыі, ніякага камунізму. Інтэлектуальная, філасофская лірыка, яркая з'ява еўрапейскай паэзіі. Вельмі падабаецца назва кнігі: "Абвяржэнне" — немагчыма перакрэсліць многае напісанае, яно было, ужо стала здабыткам літаратуры, але магчыма перакрыць яго больш вартым, абвергнуць.

    У Гамера ён вучыўся быць сляпым, У Байрана — кульгаць, У Поля Фора — донжуаніць, У Хемінгуэя — піць віскі... І дзівіцца: чаму яго Не лічаць класікам.

    картинка xbohx

    like11 понравилось
    632

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым