Отзывы о книге 1813
Naivety28 августа 2017Калі я ўпершыню пачуў пра кнігу "1813", я адразу ж пажадаў яе прачытаць. Уявіце сабе, зомбі-хоррар, мэшап і ўсё гэта на беларускай мове! Міма такога я прайсці не змог. Аднак, як гэта нярэдка бывае, прывабны сінопсіс на самой справе аказаўся не такім, як я яго сабе ўяўляў, а мае надзеі не апраўдаліся... І я, нават, рад, што не набыў сабе папяровую кнігу, а здаволіўся электронным фарматам (за які, дарэчы, усё ж такі заплаціў). 1813 год, мястэчка ля Маладзечна. Ў родны край, пасля доўгай адсутнасці, вяртаецца граф Міхал Клеафас Агінскі. Так, той самы Агінскі: удзельнік паўстання супраць расейскай акупацыі й прускай інтэрвенцыі, змагар за аднаўленне Рэчы Паспалітай, дыпламат, кампазітар, а на момант развіцця падзей кнігі, сенатар Расійскай Імперыі. Толькі-толькі адгрымела вайна 1812-га году і Міхал вырашае набрацца моцы ў родных мясцінах. Але ж супакою тут ён не знаходзіць. Маёнтак яго дзядзькі пачынаюць атакаваць забітыя французскія жаўнеры, якія былі абуджаны ад мёртвага сну адлігай і паўсталі з-пад снегу. Цяпер Міхал павінен абараняць родную зямлю не ад захопнікаў, акупантаў, ці інтэрвентаў, а ад паўсталых пачвар, забіць якіх можна толькі разнёсшы ўшчэнт іх мёртвую галаву. Ну вось! Нават у мяне апісанне падзей гэтай мэшап-навэлы выйшла значна цікавейшым, чым яны ёсць на самой справе. Шчыра кажучы, як толькі маё захапленне з'яўленнем "ПЕРШАГА беларускамоўнага хорара" адышло на другі план, я пачаў прыкмячаць суцэльную няроўнасць сюжэту, адсутнасць свежасці ідэі, нават даданыя героі выглядалі кардоннымі. Больш-меньш раскрытым аказаўся вобраз толькі Агінскага, але ж і на конт яго ў мяне ўзнік шэраг пытанняў. Адным словам - усё гэта было ўжо сто разоў і ў кнігах, кампутарных гульнях, кіно. Забадай мяне камар, да на падобны сюжэт сёння пачкамі здымаюць пародыі!!! У той жа серыі кніг "Самая Страшная Книга" ёсць безліч прыкладаў больш прывабных мэшап-гісторый, нават с тымі ж ажыўшымі мерцвякамі і жаўнерамі Напалеона (калі мне не змяняе памяць, быў там вельмі падобны расказ). Наогул, у мяне засталіся неадназначныя ўражанні ад навэлы. З аднаго боку, добра што адзін з маіх любімых жанраў цяпер існуе і на мове, а з другога, гэта даволі прасценькая аповесць, якая, да таго ж, і абрываецца быццам пісьменніку самаму надакучыла цягнуць ката за вейкі. Троху дадам пра аповесці, што змешчаны на прыканцы кнігі. Малая проза даецца Уладзімірў Садоўскаму значна лепш. З гэтых кароткіх апавяданняў могуць вырасці неблагія раманы. Напрыклад, можна б было абмеркаваць развіццё свету аповесці "ЗВЫЧАЙ", яна мне спадабалася болей за астатнія, у яе ёсць патэнцыял. Нарэшце хачу пажадаць Уладзіміру толькі поспехаў і развіцця яго таланту сумяшчаць не сумяшчальнае.
8 понравилось
268

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым