Отзывы о книге 1813

  • Аватар пользователя
    Juventissima
    26 июня 2017

    Не магу сказаць, што цямлю хаця б што-небудзь у сучаснай беларускай літаратуры, на працягу даволі працяглага часу ўвогуле нічога на роднай мове не чытала - хапіла беллітаў ва ўніверы па плешку. А тут вось раптам засумавала, недзе пачула, што зараз "у трэндзе", дый спампавала "1813". Чыталася навэла, канешне, на адным подыху, трымала ў напружанні, нават гарбата на стале астывала - не да яе было. А мова якая сакавітая, якая прыгожая, нават дзіўна - як натуральна, ненатужліва яна гучала ў галаве! Але ж паставіць вышэйшую адзнаку не магу, бо сюжэт ну настолькі скалькаваны з серыялу "Хадзячыя мерцвякі", хаця, канешне, і прыгожа адаптаваны, але ў маёй галаве Міхал Клеафас знешне быў да болю падобны да Рыка Граймса) А яшчэ замбакі пасярод снягоў нагадвалі белых хадакоў з "Гульні прастолаў". І яшчэ адзін недахоп - занадта хутка скончылася чытаніна( А гэтак жа цікава - што сталася далей? І ўвогуле - па якой прычыне нябожчыкі ажылі? І чаму менавіта пад Маладзечнам? Пэўна ж не з-за сінтэтычнага віруса. Карацей кажучы, працяг прачытала бы з вялікім задавальненнем!

    like5 понравилось
    219

Комментарии 2

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Аватар пользователя
yozas_gubka26 июня 2017

Дзякуй за водгук! Я, як аўтар які маніторыць рэцэнзіі на сваю кнігу на лайвлібе, адкажу на некалькі пытанняў:) Маладзечна, таму што гэта мой родны горад і я даўно хацеў напісаць штосці, дзе б падзеі адбываліся менавіта тут:) Плюс Маладзечна звязана як з Агінскім, так і з вайной 1812 года (каля рэчкі Ушы рэальна была адна з апошніх бітваў той вайны, гэта гістарычны факт, як і пра непахаваных жаўнераў) Пра "што далей" будзе працяг, над якім я ўжо працую:) А прычына паўстання зомбі апісваецца ў расказе плябана Крыштофа - праклён прывіда з крамлёўскіх падзямелляў.