- Главная
- Віктар Марціновіч
- 📚 Книги
- Возера радасці
- Рецензии
- Для мяне Марціновіч - не... «Возера радасці»Для мяне Марціновіч - не... «Возера радасці»
Отзывы о книге Возера радасці
nadiasadovka23 июня 2017Для мяне Марціновіч - не проста аўтар сваёй чарговай кнігі. Гэта мега-чалавек, нехта блізкі ўласна для мяне, бо з яго "Мовы" пачаўся мой шлях да мовы: так мяне кранула гэта першая сумленна абраная кніга на мове, што я пачала вывучаць беларускую 13 гадоў пасля школы. Сення я магу размаўляць. Таму калі ўбачыла новую кнігу ў краме - узрадвалася гэтай сустрэчы, як дзіця, без жартаў. Я ведала, што мой кумір мяне парадуе ў чарговы раз. Згодна, што твор даволі пісімістычны і цяжкі маральна, як і тая рэчаіснасць, якая часам "накрывае" у нашай сучаснасці. Але твор - смачны, таленавіты, багаты. Я, напрыклад, адкрыла для сябе Чурленіса, якога не ведала, а ен - геній. І там яшчэ шмат іменаў, якія варта адкрыць для сябе. Кожная кніга - гэта падарунак, бо адкрывае нешта новае, у тым ліку і ў самім сабе. Гэта кніга вучыць. Чытайце.
8 понравилось
339

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым