Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Атланты і карыятыды

Іван Шамякін

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova
    6 декабря 2016

    Каханне — як пытанне на партбюро

    Максіму Карначу — 47. Пазнавата для крызісу сярэдняга ўзросту, але якраз нешта падобнае ў яго жыцці наступіла. І прычынай таму была не "другая жанчына", як звычайна, а наадварот "жанчына свая" — жонка Даша, чые істэрыкі і рэўнасць дайшлі ўжо да краю.
    Спакой можна знайсці толькі праз развод. Але часы стаяць партыйныя, сваяк Дашы — старшыня гаркома, і асабістыя справы галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача будуць мець буйныя наступствы не толькі для яго, але і для яго акружэння, ўвогуле амаль для ўсяго горада.
    Раман, напісаны сорак гадоў таму, калі апусціць радкі аб партыйным сумленні, чытаецца надзіва сучасна. Праблема маральнага выбару стаіць перад кожным пакаленнем.
    А ў падборы характараў герояў у Шамякіна ёсць пэўныя шаблоны. Прасочваецца паралель, напрыклад, паміж "Атлантамі і карыятыдамі" і "Сэрцам на далоні". У абодвух творах сярод галоўных герояў — два сябры (адзін — шчаслівы ў сямейным жыцці, другі — не вельмі), жонка, якая безпадстаўна раўнуе, жанчына, якая спрабуе спакусіць, калега, які спрабуе падсядзець... Урэшце, і тут, і там ёсць дача, збудаваная ўласнымі рукамі. Напэўна, садова-агародніцкія таварыствы ў той час уваходзілі ў моду, і пісьменнік не мог абыйсці гэтай тэмы.
    У 1980 годзе "Атланты і карыятыды" былі экранізіраваны для тэлебачання з удзелам цэлага сузор"я маскоўскіх і беларускіх акцёраў. Цікава было б паглядзець гэты фільм...

    like12 понравилось
    1,4K

Комментарии 4

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.