- Главная
- Іван Шамякін
- 📚 Книги
- Шлюбная ноч
- Рецензии
- Падпольна-партызанскае каханнеПадпольна-партызанскае каханне
Отзывы о книге Шлюбная ноч
Irina_Tripuzova14 ноября 2016Падпольна-партызанскае каханне
Аповед ідзе ад першай асобы: ад імя зусім маладой жанчыны. Магчыма, у гэтым плане аўтар крыху перагнуў палку. Васемнаццацігадовая Валя выглядае ў яго мудрэйшай за ўсіх партызанскіх камандзіраў, нічога яна не баіцца, ўсё ўмее прадугледзець, нават раўнуе, як сталая жанчына. А ў яе ж усё упершыню. Толькі і было, што некалькі спатканняў, ды прызнанне ў каханні, ды пара начэй разам, ды роспіс у "лясным ЗАГСе" без прысутнасці жаніха. А потым застаўся толькі прыхаваны боль на доўгія гады. Прыемна. што ўсе геаграфічныя назвы ў аповесці рэальныя: вёскі Скіток, Цярэшкавічы. гомельскія вуліцы — Рэчыцкая шаша, Бакуніна, Астроўскага, гомельскія ж установы — чыгуначны тэхнікум, станкабудаўнічы завод і г.д. Твор — кранальны і гераічны. Хоць, на першы погляд, гэтыя паняцці цяжкасумяшчальныя.
8 понравилось
1,5K

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым