Отзывы о книге Нататкі таткі

  • Аватар пользователя
    xbohx
    3 октября 2016

    Найлепшыя гісторыі пра дзяцей — расказаныя бацькамі. Вельмі часта пісьменнікі пачынаюць пісаць дзіцячыя творы, хоць самі не маюць дзяцей. Па маім меркаванні гэта крыху крывадушна. Адтуль і атрымліваюцца творы, дзе дзеці размаўляюць як інтэлігенты XIX стагоддзя: "не соблаговолите ли вы, сударь". Тое, што вы сам калісьці былі дзіцем, яшчэ не значыць, што вы зможаце добра пра іх напісаць. Хоць і кажуць, што для таго, каб добра пісаць для дзяцей, трэба і самому быць дзіцем.

    У Андрэя Хадановіча падрастае маленькая Аленка, якая і стала натхняльніцай (і адначасова галоўнай гераіняй) гэтай кнігі. Амаль усе вершы ўяўляюць сабой рэальныя сітуацыі, якія адбываліся ў іх сям'і. Гэта вясёлыя і знаёмыя абсалютна кожнаму з нас жыццёвыя выпадкі, калі мама не мяняе боршч на цукеркі, а бацька прымушае чысціць зубы. Але ўсё гэта так дасціпна апісана Хадановічам, што нават дарослыя чытаюць гэтыя вершы з усмешкай.

    Мне пашанцавала праслухаць гэтую кнігу амаль цалкам у выкананні аўтара ўжывую, і я падумала, што як было б класна, калі б аўтары запісвалі аўдыёкнігі сваімі галасамі. На жаль, не ўсе аўтары валодаюць такім талентам чытання сваіх твораў, як Андрэй Хадановіч.

    like6 понравилось
    383

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым