Отзывы о книге Таварыства кнігалюбаў

  • Аватар пользователя
    xbohx
    3 октября 2016

    Як жа я натхнілася пачаткам гэтай кнігі. Уявіце, кніга пачынаецца так: у сеціве з'яўляецца навіна пра тое, што вядомы мільярдэр схаваў у адной з бібліятэчных кніг чэк на мільярд у.а., а таксама грошы меншымі купюрамі на тую ж суму ў розных кнігах. А падзеі адбываюцца ў Беларусі ў недалёкай будучыні, дзе папяровыя кнігі ўжо амаль выйшлі з ужытку. Гэтая раптоўная навіна пра чэк абуджае ў людзях цікавасць да кніг. Спачатку выключна ў меркантыльным сэнсе: усе ўпарта шукаюць чэк, а потым ужо некаторыя ўцягваюцца і нават чытаюць кнігі, якія ўзялі. Такі ажыятаж і попыт на паслугі бібліятэк прымушае супрацоўнікаў рабіць платны ўваход. І вось усе гэтыя цікавыя падзеі працягваюцца старонак 30, а далей пачынаецца трохі нуднаватая гісторыя пра старое загадкавае "Таварыства кнігалюбаў", якое раптоўна аднаўляе сваю дзейнасць. У творы прысутнічаюць загадкі, рэбусы, звязаныя з беларускімі літаратарамі.

    Аўтар настолькі проста выклаў галоўную ідэю твора, што не пакідае чытачам ніякай прасторы для роздуму. Ідэя не новая: любоў да кніг. Аўтар заклікае нас чытаць кнігі, не забываць пра іх, каб не стаць героямі Брэдберы. Прыемна, што сучасныя беларускія аўтары звяртаюцца да такой тэмы. Андрэй Лазар у гэтым творы імкнуўся зрабіць усё максімальна проста, а выйшла, што спрасціў ажно да прымітыўнага. Мне б хацелася бачыць гэты твор больш сур'ёзным, каб ён прымушаў задумацца, а ў выніку кніга чытаецца літаральна за пару гадзін і не пакідае пасля сябе жадання разважаць, бо ўсё і так зразумела. Чытаць добра, забываць пра кнігі не варта, чытанне ўзбагачае і развівае. Усё да смешнага проста.

    Мне шкада, што твор з такім багатым патэнцыялам не змог мяне ўразіць і натхніць.

    like7 понравилось
    174

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым