Отзывы о книге Вырай
Amatrice30 августа 2026
Галоўнай гераіне Марыі Журавель амаль 50, у маладосці яна з'ехала з роднай беларускай вёскі і цяпер працуе ў берлінскім універсітэце і ўвогуле задаволена сваім жыццём. Але адзін званок з беларускай бальніцы змяняе ўсё. Маці перанесла інсульт, і Марыя вымушана на некаторы час вярнуцца ў родную вёску на поўначы Беларусі. І чамусьці менавіта ў гэтай паездцы галоўная гераіня сутыкаецца з усімі прывідамі мінулага.
Пасля прэзентацыі кнігі ў мяне склалася ўражанне, што "Вырай" - гэта гісторыя пра пошукі сябе, сваіх каранёў і вяртанне дадому. Але атрымалася нейкая казачная меладрама ў стылі расейскіх серыялаў, дзе галоўнай тэмай стала асабістае жыццё галоўнай гераіні.
Таксама сумна, што кніга, якую аўтар прасоўвае як беларускі вясковы раман на самой справе быў напісаны на рускай мове і перакладзены на беларускую другім чалавекам.
Як вы разумееце, для мяне спадзяванні ад кнігі не апраўдаліся. Але ў цэлым кніга не дрэнная, таму 7 з 10.5 понравилось
19

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым