Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Белая муха, забойца мужчын

Альгерд Бахарэвіч

  • Аватар пользователя
    chornae_sonca19 января 2016 г.
    Сустракаць цябе ў прыцемках, у калідорах вузкіх вуліц, на пешаходных пераходах, у пераходных пэрыядах ад канца сьвету да канца сьвету. Трымаць цябе за рукі ў сьцюдзёных аўтобусах пасярод безнадзейнасьці і галасоў ні пра што. У хрушчоўках, падобных да хмарачосаў, у гарадах, падобных да вакзалаў, між закладзеных старонак кніг, у старых апранахах, якія абвязваюць матузкамі мой лоб і сьціскаюць мяне да памераў слова.
    Выклікаць цябе зь нябыту, наклікаць на сябе бяду.

    Клікалі людзі, клікалі і наклікалі на сябе бяду, ды не абы-якую, а ад гэтых самых... нуу, пра якіх гаварыць усур'ёз не прынята. Ад жанчын, карацей... Па сутнасці, гэта і ёсць ідэйнае ядро "Белай мухі, забойцы мужчын" - супрацьстаянне "нармальных людзей" і жанчын. Даволі трывіяльны сюжэт захопу набывае арыгінальную афарбоўку з прычыны прымянення яго на беларускай глебе (ды й захоп жа ого-го: цэлая банда "дзевак без цара ў галаве" (няйначай ведзьмы!) замахнулася на Замак (!) (хвэмінізм, чорт яго дзяры)).
    Падзейная лінія час ад часу разбураецца ўспамінамі галоўнага героя-пісьменніка і падмацоўваецца развагамі не толькі пра месца жанчыны ў сучасным свеце, але і пра іншыя жыццёвыя "рэчы". Казачна-фантасмагарычныя матывы прыўносяць у твор чароўную глыбіню. А яшчэ стыль прыемны, чытаць раман смачна і ненапружна.
    Адкрыла для сябе новага Бахарэвіча, дакладней, іншы ўзровень яго мастацкасці.

    P.S. Асобны дзякуй аўтару за спалучэнне "крэматорый памяці".

    11
    724