Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Смаленне вепрука. Выбраныя творы

Міхась Стральцоў

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski21 декабря 2015 г.

    Сена на асфальце

    Мая рэцэнзія будзе прысвечана пакуль што толькі аднаму апавяданню "Сена на асфальце". Твор пабудаваны як чаргаванне празаічных частак і эпісталярных, якія больш лірычныя. Міхась Стральцоў з'яўляецца прадстаўніком лірычнай прозы, таму не дзіўна, што і ў канцы жыцця звяртаецца больш да лірыкі, чымсьці да празаічных твораў.
    У цэнтры згаданага твора дзядзька Ігнат і Віктар, якому першы прапаноўвае пакасіць траву на плошчы ў горадзе, аднак другі "ведае, што без вёскі нельга, але і без горада нельга таксама".


    Што я думаю? Дык гэта - каб тое і другое ў чалавечай душы прымірыць...


    У творы дзед хацеў бы вярнуцца ў вёску і працаваць лясніком, бо любіць лес, пра што і піша ў лісце. Лісты Віктара, яго каханай Лены, дзеда - усе ад першай асобы. Лена ўспамінае пра тое, як любілі набыць квіткі на цягнік і паехаць - адкрыць для сябе невядомыя вёскі. Дарэчы, я таксама любіў калісьці сесці ў транспарт і заехаць у які-небудзь незнаёмы раён Мінска, каб пазнаць бліжэй родны горад, а ў невядомыя вёскі адправіцца? Думаю, гэта мара яшчэ спраўдзіцца... Лісты Віктара больш падзейныя, але таксама лірычныя. Ён піша, што "ў звычайнай пасляваеннай вёсцы пачынаемся з табою мы". Інверсія характэрна для для лірыкі.
    Аўтар з'яўляецца паэтам-сузіральнікам:


    Нейкі дзядзька ў саламяным капелюшы нёс на плячы вудачкі, у руцэ яго была гаспадарчая сумка: з яе вытыркалася трава, у сумцы, мабыць, была рыба. Пасярод вуліцы стаяла міліцэйская машына і рэпрадуктар па-казённаму нудна даводзіць, што нельга парушаць правілы вулічнага руху. Ні вулічныя, ні якія іншыя правілы парушаць мне не хацелася.

    Сена на асфальце - своеасаблівае парушэнне правіл. У лісце адчуваецца настальгія, што ў падлеткавым узросце ўсе захапляліся Базаравым. Цікавы аўтарскі прыём, калі ён фантазіруе і спрабуе змадэляваць будучыню да дэталяў. Дзядзька Ігнат падаецца дзіўным, але ён сам узгадваў, як напрыклад, смаляць кабана.


    Марыў стаць паэтам, а стаў аспірантам па разраду, як кажуць, прыгожага пісьменства.


    Міхасю Стральцову ўласціва самаіронія, што заўжды падкупляе. Ён хоча прымірыць горад і вёску ў сваёй душы, прымірыць месяц над хатай і электрычны ліхтар, таму нарэшце ідзе з дзедам касціць траву ў горадзе. Аўтар стварае "вёску" ў горадзе. Хочаце прачытаць, як такое можа адбыцца? Звярніцеся да твораў Міхася Стральцова! Прыемнага чытва!

    3
    1,2K