Рецензия на книгу
Обелиск
Василь Быков
Аноним20 сентября 2025 г.САПРАЎДНЫМ настаўнікам прысвячаецца
Кніга не пра вайну, а пра чалавечнасць. Дакладней, вайна ёсць, але не гэта галоўная думка. Аўтар паказвае нам, што значыць быць сапраўдным чалавекам, сумленным і мужным. Што героем можна быць не толькі на вайне, але і ў звычаным жыцці. І дзе цяжэй, гэта яшчэ вялікае пытанне. Мы бычым гісторыю простага настаўніка і яго вучняў, якім не пашанцавала ў жыцці і яны сталі ахвярамі вайны. Але трэба адзначыць, што гэта быў сапраўдны настаўнік, з вялікай літары. Менавіта такія добрасумленныя і адданыя сваёй справе людзі могуць займацца выхоўваннем нашых дзяцей. Навогул такіх настаўнікаў ужо практычна няма. Шкада.
Абеліск - гэта сувязь паміж тым што было і сучаснасцю, ён натхняе і накіроўвае нас.470