Рецензия на книгу
Інтернат
Сергій Жадан
SashaLesnik8 сентября 2025 г.Паганая рэальнасць
Пра Жадана амаль нічога не ведаю. У твітары часцяком трапляліся пасты, дзе цкуюць Жадана за нейкіх дзевак... Ну і хай, ім там можа лепш ведаць. А ў нас во кніга ёсць, яе і будзем чытаць, па ёй і паглядзім, што за Жадан такі.
Шчыра кажучы, ведаў, што "Інтэрнат" - цяжкі раман, але пра што ён - не ведаў. А і тэма, як аказалася, вельмі няпростая. Данбас, 2015 год. Было цікава, які бок аўтар зойме, як ён выкруціцца, каб не дадаць дадатковага паліва ў вогнішча. І вы ведаеце, мне вельмі спадабалася, як Жадан абыйшоў палітычную тэму. "Інтэрнат" чытаецца без раздражнення, бо ў твора другі акцэнт - акцэнт на простых людзях.
Галоўны герой рамана - 35-гадовы настаўнік па імені Павел, які жыве каля мяжы баявых дзеянняў. Не жанаты, з пакалечанай рукой, сціплы, не курыць, не п'е. І яму трэба забраць з інтэрната, які ў суседнім горадзе, свайго пляменніка, бо ў цяжкі час хацелася б, каб малы быў дома са сваімі, а не ў зоне баявых дзеянняў. І вось Павел збірае рукзак і рушыць у невядомую цемень, дзе страляюць.
Павел - апалітычны. Не глядзіць навіны, займае нейтральную пазіцыю. Ямё ўсё роўна, хто там са стрэльбай стаіць, бо кожны бок можа пусціць у яго кулю, прыняўшы за здрадніка. А рамане нават не гаворыцца, чые там войскі. Персанажы кажуць - нашы, вашы, а Павел нават не разумее, каго яны маюць на ўвазе, бо ў кожнага свае наша і вашы.
Прыблізна на чвэрці я падумаў, што гэта такі класны раман-выжывач, як у фантастычных творах. Калі чалавек атрымлівае квэст - знайсці нешта. І вось ён ідзе, хаваецца ад зомбі, ці марсіян якіх, збірае коркі ад бутэлек, каб купіць за іх вады і паесці што, як у Фалауце... А потым да мяне даходзіць, што гэта не фантастыка, а рэчаіснасць. і ад гэтага мацней баліць у сэрцы. Звычайныя людзі, якія б хацелі жыць спакойна, вымушаны пакутаваць ад таго, што ім непадкантрольна. Трэба проста дайсці да пункта Б, забраць тое, што трэба і вярнуцца назад. дзе ёсць чыстая бялізна і гарачая вада.
Я ўсё чакаў, што ў якімсьці месцы пачнецца жэсць. Ну недзе нешта такое павінна быць. Можа вось у бальніцы, куда салдата прывезлі?... Але не, Жадан не пужаў нас сцэнамІ, і напэўна дзякуй яму за гэта. Раман чытаецца дёгка, за 3 дні я яго адолеў, было вельмі цікава, добра, што без падрабязнасцей, хто там за каго. Галоўнае, каб выжылі, галоўнае, каб вера не згасала.
8/10555