Рецензия на книгу
Прэм'ера
Андрусь Горват
SashaLesnik29 августа 2025 г.Андрусь- Андрусь...
Прачытаў я тут "Прэм'еру" і сяжу ў роздумах... Як жа ж цяжка сказаць, якія ўражанні ў меня ад кнігі... За што ты з намі так, Андрусь...
Няма пытанняў - "Радзіва Прудок" было шэдэўрам. Напэўна, лепшае, што я чытаў у мінулым годзе. Проста ўаў. Мяне, канешне, папярэджвалі сябры, што "Прэм'ера" - відавочна больш слабая. Некаторыя нават былі вельмі расчараваныя. Таму я адразу ўбіў сабе ў галаву, што гэты будзе іншы твор і "Прудок" трэба забыць.
"Прэм'ера" аказалася не зусім іншым творам. Тут "прудкоўства" лезе са ўсіх шчылін. Немагчыма чытаць "Прэм'ера" адасоблена, але гэта і не працяг, канешне. Мне ўжо даўно казалі, что "Радзіва Прудок" было пастаўлена ў Купалаўскім тэатры і даволі файна ўспрымана гледачамі. І гэтая кніга - яна як бы пра падрыхтоўку да пастановы і пра рэпетыцыі. Андрусь Горват напісаў п'есу паводлі свайго апошняга твора, паехаў у Мінск, каб папрысутнічаць на рэпетыцыях, расказвае нам нам пра актораў, пра ўнутраную сістэму тэатра. Канешне, Прудок ўсё роўна недзе паблізу - ён тэлефануе, успамінаецца, перадае нешта. Ды і Андрусь таксама то там, то сям. Але калі "Радзіва" было такім сапраўдным лайв-дзённікам. Ты чытаў пра жыццё чалавека і разумеў, што гэта не падман. А вось у "Прэм'еры" я адчуваю нейкі падман. Напрыклад, у Мінску некаторыя героі гавораць на-простаму, па-прудкоўскаму. Ну ні разу не бачыў такога. У Баранавічах бачыў, у Мінску - не. Таму я перастаў разумець, што было выдумана, а што сапраўды было. І чым бліжэй быў канец, тым больш прыходзіў да высновы, што тут шмат прыдуманага. Не, канешне, паверыць, што сапраўды там былі нейкія дэпутаты і кот у тэатры, і праўда немагчыма. Але у астатніх момантах...
У гэтым творы Горват працуе як пісьменнік. То бок прыдумвае нешта, ляціць думкамі то ў тэатр, то ў Парыж, то на свята, то на памінкі. Гэта больш мастацкі твор, чым дзённік. Месцамі з вельмі прыкольнымі гісторыямі. І прыкладна палову кнігі я чытаў з цікавасцю, дзе больш пра тэатр было. Цікава было даведацца, як у тэатры ўсё заведзена.
І тут Андрусь уводзіць нешта фантастычнае - раздзяляе сябе на аўтара і персанажа. Аўтар жыве сваім жыццём, перажывае за пастаноўку. А персанаж знайшоў сабе Олю і паехаў з ёй у Парыж. І вось тут мне падумалася, што аўтар напэўна сапраўды трохі заблытаўся ў сваім жыцці і выказвае нам свае думкі пра месца, дзе яму было б утульна. Ці ў Прудку, ці ў Мінску, ці ў Парыжы. Жартаў стала меньш, нечага незразумелага больш. Вельмі б хацелася сустрць аўтара і спытаць ў яго - вось калі ты пісаў гэта, што на самой справе хацеў сказаць? Хто такая Оля? Чаму памёр у канцы?
Складаная на ўражанням кніга. Першая палова прышпільная, другая - нейкая не такая. Магчыма і не вельмі цікавая я б сказаў. Мне, як чытачу, хацелася лёгкай прудкоўскасці.
Не, нармальны твор. Каб не было " Радзіва" наогул добры. Але гэта як у Корн - колькі новых альбомаў ні пішы, а слухаюць і любяць ўсе толькі першыя.
Хачу вельмі адзначыць малюнкі, якіх у кнізе шмат - яны вельмі круцецкія. Я іх ўсе раглядаў па 5 хвілін і казаў сабе пад нос - ну як жа проста і выдатна намалёна, якая малайчына гэтая Святлана. Таму бал накінуў толькі за малюнкі.
7/10.236