Стихотворения
Шарль Бодлер
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Шарль Бодлер
0
(0)

У трагічных радках Ш.Бадлера заўважны ўплыў Эдгара По, перакладамі якога займаўся першы. Мне Э.По вельмі падабаецца, а цяпер і Ш.Бадлер стаў адным з улюбёных паэтаў. Як і ў "Кветках зла", так і ў "Вершах у прозе" - тэмы незадаволенасці светам і імкненне збегчы. На гэта, відавочна, паўплываў трагічны жыццёвы лёс (траўма з дзяцінства, калі застаўся адзін, пакінуты маці ў інтэрнаце).
"Альбатрос" - самы лепшы верш з прачытаных, на мой погляд. Альбатрос - сімвал паэта (як і Буравеснік), які свабодна ляціць, пакуль не патрапіць у кіпцюры недабразычліўцаў і становіцца "жертвой насилья". З выкарыстаннем сімвалаў ствараецца і антытэза:
"Бессильным, нелепым, смешным" альбатрос становіцца ў руках матросаў, якія з'яўляюцца сімвалам невуцтва і глупства:
У вершы раскрыта тэма паэзіі і месца паэта ў свеце:
Лічу, што Ш.Бадлера можна лічыць сімвалістам-заснавальнікам гэтага напрамку, што, відаць, разумеў ён і сам. У вершы "Адпаведнасць":
Шырокая вобразнасць у параўнаннях Ш.Бадлера - паралель чалавечай душы і стыхіі у вершы "Чалавек і мора". Чалавечая душа, як і мора, поўная загадак:
"Ворагі-браты" - зноў антытэза, якімі перапоўнены верш "Збавенне". У супрацьпастаўленні з рэфрэнам "беспечный ангел мой", "прекрасный ангел мой", "мой ангел радостный", які паўтараецца ў кожнай страфе, - "раскаянье и стыд", "рыданье и тоска", "обида, гнев до слёз, до сжатых кулаков", "недуги", "призрак старости и затаенный страх" і інш.
Галоўныя адметнасці паэзіі Ш.Бадлера гэта змрочная прыгажосць у стварэнні вобразаў і перакананне, што ўсё нізкае таксама прыгожае і яго можна знайсці нават у смерці. Гэтым прасякнута ўся паэзія Ш.Бадлера, і гэтую пякельную прыгажосць ён перадае праз колер ("И станет сердце вновь застывшим красным комом, / Как солнце мёртвое в арктическом аду" ), праз гукі (Я слушаю, дрожа, как падают паленья / Так забивают гвоздь, готовя эшафот", "Как мёрзлая земля о гроб в могильной яме, / С подводы падая, стучат уже дрова"). Згаданыя ўрыўки з верша "Восеньская песня", дзе смерць увасоблена ў адміранні прыроды. Гэты вобраз сустракаецца і ў іншых творах аўтара:
Смерць паказана праз пераход ад лета да восені.
У вершы "Вясёлы мярцвяк" Ш.Бадлер здзекваецца, смяецца са смерці. Там таксама шмат вобразаў могілкавай тэматыкі:
Мне падабаецца, што ў "Вершах у прозе" Ш.Бадлер раскрывае сутнасць свайго прынцыпу. У "Сonfiteor" ён, нібы на споведзі, расказвае, што "спасціжэнне прыгожага - гэта двубой, дзе мастак крычыць ад жаху перад тым, як упасці павержаным".
"У кожнага - свая хімера" - гэта твор, у якім алегорыя, што мы не заўважаем - у кожным з нас жыве пачвара, якую мы нясём па жыцці.
Пачытайце вершы Ш.Бадлера "Сплін", "Перадсвітальныя прыцемкі" і інш., але ў гэты час не снедайце, бо ў іх таксама прысутнічае могілкавая тэматыка. Смачна чытаць!
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.